Koktebel Jazz. Festival Trip 2010

Адзін з самых уплывовых open-air у СНД, фэстываль «Джаз Кактэбель» запрашае самую правільную, самую шчырую, самую новую музыку. З 20 лютага абвешчаны прыём заявак ад музыкаў і камандаў, якія хочуць пасябраваць з фэстам.

У пошуках адзінадумцаў і добрай музыкі «Джаз Кактэбель» рушыць у падарожжа. З траўня па чэрвень па меры атрыманьня заявак будуць ладзіцца паці-шоўкейсы ў розных гарадах СНД.

Гарады, даты і месцы правядзеньня будуць вызначацца ў працэсе атрыманьня заявак пасьля іх разгляду Экспэртнай радай фэсту.

 

Папярэдні плян правядзеньня шоўкейсаў Koktebel Jazz. Festival Trip 2010

  • Травень — Расея
  • 12 траўня, Казань
  • 13 траўня, Масква
  • 14 траўня, Санкт-Пецярбург
  • 15 траўня, Санкт-Пецярбург
  • 16 траўня, Петразаводзк
  • Чэрвень — Украіны і краіны Прыбалтыкі
  • Чэрвень — Беларусь, Віцебск, клюб «Чердачок»

Кожны шоў-кейс — гэта:

  • Выступы прэтэндэнтаў на ўдзел у фэсьце
  • Удзел хэдлайнэраў фэсту
  • Прысутнасьць рэйтынгавых СМІ
  • Адмысловыя Koktebel Jazz сюрпрызы

Прапановы на выступы ў межах «Джаз Кактэбель» 2010 прымаюцца на адрэсу: koktebeljazz2010@gmail.com. Электронныя заяўкі абавязкова мусяць утрымліваць:

  • Узоры жывога выступа артыста/калектыва
  • Лінкі на відэа (YouTube ці аналягічныя сэрвісы)
  • Інфармацыя пра мяркуемую праграму выступу на фэсьце
  • Творчая біяграфія артыста/калектыву

Мы ведаем, што ў кожным горадзе знойдзем шмат новай, якаснай, сьвежай музыкі!
Мы едзем, каб пачуць вас!
Мы верым у тое, што і вы знойдзеце нас!
Ты выйдзеш на гэтую сцэну і прымусіць падпяваць табе.
Ты сыдзеш з гэтай сцэны, а вецер намалюе ў гарах твой профіль.
Тут цёплыя зоркі, тут глыбокае неба. Фантастычная аўра гэтага месца ніколі не пакідала ў спакоі творчых людзей усяго сьвету. Гэта асобная рэальнасьць, гэта культурная рэвалюцыя, гэта музычны прарыў. Джаз Кактэбель — гэта рух, які робіць сьвет лепшым.

8-ы штогадовы фэстываль Джаз Кактэбель пройдзе ў Кактэбелі 9–12 верасьня 2010 году. Афіцыйны сайт фэсту: www.koktebel.info.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1309 seconds.