Колькі студэнтаў можа зьмясьціцца ў адным міжнародным аўтобусе?

Літоўскія студэнты вырашылі праверыць, колькі зь іх можа ўлезьці ў стандартны міжнародны аўтобус на 54 чалавекі. Апынулася, што студэнцкія магчымасьці дазваляюць разьмесьціць у аўтобусе людзей у тры разы болей за тое, што прадугледжана канструктарамі.
→Рэкорды: наша публікацыя атрымала тысячу «лайкаў»

Сьвяткуем свой унутраны рэкорд. Публікацыя «Бел-чырвона-белае на вуліцах Менску» атрымала болей за 1000 рэкамэндацыяў ад карыстальнікаў Facebook за тры дні. Дзякуй за водгукі, сябры!:)
→Самая маленькая фотакамэра

Японскі фотаздымач, які паўтарае форму звычайных камэраў, аднак памерам з флэшку, важыць усяго 11 грамаў. Сымпатычны гаджэт, які прыйшоўся б даспадобы многім аматарам фота, насамрэч умее здымаць.
→Зацалованая Францыя: kiss mob Bordeaux
Нядзеля 13 лютага. Народ знаходзіцца ў чаканьні Дня Сьвятога Валянціна. Нехта выдумвае, чым парадаваць каханага ці каханую, іншыя спрабуюць згладзіць праблемы ў стасунках, для кагосьці Сьвята ўсіх закаханых — нагода пазнаёміцца з новым чалавекам. Але жыхары Бардо ў сваёй сукупнасьці вырашылі надаць сьвяту алімпійскі характар.
→Усталяваны новы сусьветны рэкорд хуткасьці

Электрамабіль Venturi Buckeye Bullet усталяваў новы рэкорд сярэдняй хуткасьці на сушы — 495 км/г! Гістарычная падзея адбылася 24 жніўня. Новае аўто пабудаванае ў ЗША з дапамогай кампаніі з Манака.
Гэта лета можа стаць самым гарачым за ўсю гісторыю
Паведамленьні мэтэаролягаў стракочуць клічнікамі, кожны дзень прыносіць новы тэмпэратурны рэкорд. Віцебск — +37.7, Магілёў — Магілёў +36.8, Гомель — +38.4. У выніку ўчора быў пабіты абсалютны рэкорд беларускіх тэмпэратур, які трымаўся паўстагодзьдзя. Тым часам да Беларусі падбіраюцца расейскія лясны пажары. Чаго далей чакаць?
→Індыйскі бізнэсмэн аб’ехаў 194 краіны менш чым за сем гадоў

Самы гіганцкі фотаздымак зроблены ў Амэрыцы
Зразумела ж, на самую вялікую фотакамэру. Праца над здымкам, памерам 13х50 мэтраў, таксама была тытанічнай - 9 месяцаў шасьцёра фатографаў і 400 валянтэраў ставілі новы рэкорд Кнігі Гінэса.
→Студэнтка абняла 765 чалавек меней чым за гадзіну
Пасьля некалькіх месяцаў падрыхтоўкі 18-гадовая дзяўчына з амэрыканскага штату Юта трапіць у кнігу рэкордаў Гінэса. У суботу, на мінулым тыдні Джордан Пірс пасьпела абняць 765 чалавек меней чым за гадзіну.
→Тэмпэратурныя рэкорды Менску і Нью-Ёрку
Аўторак, 21 жніўня, стаў днём тэмпэратурных рэкордаў ня толькі ў Менску, але і ў Нью-Ёрку. Покуль беларусы ня ведалі, куды схавацца ад небывалай сьпёкі і што б такое зь сябе яшчэ зьняць, амэрыканцы трэсьліся ад «холаду» і тэрмінова даставалі швэдры.
→