Самы гіганцкі фотаздымак зроблены ў Амэрыцы

Зразумела ж, на самую вялікую фотакамэру. Праца над здымкам, памерам 13х50 мэтраў, таксама была тытанічнай - 9 месяцаў шасьцёра фатографаў і 400 валянтэраў ставілі новы рэкорд Кнігі Гінэса.

Да канца верасьня шэдэўр, які скарае сьвядомасьць, можна будзе ўбачыць у адной з галерэй Каліфорніі. Па даўжыні ён 50 мэтраў, а ў вышыню займае 13 мэтраў. Абышлося гэта цуда ў 65 тысяч даляраў.

Праца над гіганцкім фотаздымкам доўжылася больш за 9 месяцаў, у ёй прымалі ўдзел шасьцёра вядомых амэрыканскіх фатографаў (Jerry Burchfield, Mark Chamberlain, Jacques Garnier, Rob Johnson, Douglas McCulloh, Clayton Spada), якія аб’ядналіся ў ініцыятыву Legacy Project. Ім дапамагалі 400 валянтэраў, мастакоў і экспэртаў.

Падчас пераўтварэньня ангару для самалётаў у самую вялікую ў сьвеце фотакамэру, спатрэбілася 80 літраў эмульсіі галёіду срэбра для больш чым квадратнага мэтра бясшвовай полкі. Праяўлялі здымак у ёмістасьці памерам з алімпійскі басэйн, з выкарыстаньнем 6800 літраў рэагэнтаў.

Дык што можна ўбачыць на самім здымку? Пэйзажы El Toro – аднаго з самых буйных урбаністычных паркаў захаду ЗША. Калісьці там была стратэгічная ваенна-марская база ЗША. А зараз назоў гэтага мястэчка патрапіў у кнігу рэкордаў Гінэса разам з самым вялікім у сьвеце фотаздымкам зробленым, натуральна, самай вялікай камэрай.

Зараз рыхтуецца кніга аб працы над гіганцкім фотаздымкам.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0581 seconds.