Індыйскі бізнэсмэн аб’ехаў 194 краіны менш чым за сем гадоў

55-гадовы Кашы Самадар трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса дзякуючы таму, што наведаў 194 краіны за самы кароткі з раней вядомых прамежкаў часу: 6 гадоў, 10 месяцаў і сем дзён. За гэты час ён патраціў каля $580 тысяч, хаця карыстаўся толькі грамадзкім транспартам.


Кашы Самадар і мясцовы жыхар у Грэнляндныі

Бізнэсмэн распачаў сваю вандроўку ў Галяндыі ў 2002 годзе, а скончыў яе ў Косава. Згодна з правіламі Кнігі рэкордаў, Самадар, кумірам дзяцінства якога быў Аляксандр Македонскі, мог карыстацца толькі грамадзкім транспартам (аўтобус, цягнік, самалёт, паром).

У час вандроўкі ён нідзе не працаваў, але папярэдне здабыты капітал бізнэсмэна, які жыве ў Дубаі, дазволіў вандраваць ня толькі яму, але і яго жонцы, якая праехала з Самадарам больш за 70 краін сьвету.

У некаторых дзяржавах індыйцу прыйшлося не салодка. Напрыклад, на кабульскі гатэль, дзе спыняўся Самадар, усяго праз некалькі гадзін пасьля ад’езду вандроўніка напалі талібы.

«На Ўсходнім Тыморы я заставаўся бяз ежы на працягу трох дзён і заплаціў мясцоваму хлопцу некалькі соцень долараў за некалькі бананаў», — перадае словы бізнэсмэна the Daily Mail.

«А ў Наўру, мой самалёт быў адменены восем разоў і мне даводзілася затрымацца на гэтым востраве на паўтара месяцы».

Адной з галоўных праблем для Самандара сталі візы. Па яго словах, з шасьці мільярдаў чалавек пяць мільярдаў маюць праблемы з атрыманьнем візаў. Цяжэй за ўсё для індыйца было дамагчыся візы Малдовы: ён чакаў на яе амаль тры гады.

Цяпер Самадар зьбіраецца напісаць кнігу аб сваіх прыгодах, а таксама заснаваць міжнародную ініцыятыву, якая б давала парады вандроўнікам, у тым ліку і ў візавым пытаньні. У дапамогу сабе ён зьбіраюцца паклікаць людзей, якія наведалі больш за сто краін сьвету.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0623 seconds.