Akana рассакрэціла швэйцарскія рахункі

Швэйцарскі джаз-бэнд Albin Brun Alpin Ensemble і беларускія этна-дзяўчыны Akana нарэшце паказалі, што атрымалася ў выніку іх шматтыднёвай супольнай працы ў альпійскіх студыях. Дзеля гэтага, толькі адыграўшы сумесны тур па альпійскай канфэдэрацыі і запісаўшы альбом, дзяўчыны з Akana даставілі яшчэ «гарачанькіх» швэйцарскіх джазыстаў у Беларусь. І неадкладна зладзілі 5 выступаў на радзіме. Перадапошні адбыўся ў Менску ўчора.

→…
26.11.2010
Алесь Bezuher

25.11 — супольны канцэрт швэйцарскіх джазмэнаў з Akana

25 лістапада ў Менску ў рамках канцэртнага тура па Беларусі адбудзецца выступ легендарнага швэйцарскага калектыву Albin Brun Alpin Ensemble і гурта Akana (Беларусь). Упершыню два музычных калектывы з настолькі рознымі «вытокамі» спрабуюць сумясьціць каранёвую музычную культуру альпійскіх народаў і старажытных, абрадавых беларускіх напеваў. Упершыню ў Беларусі тры культуры — альпійская, беларуская і джазавая сустрэнуцца ў яркім музычным дыялёгу.

→…
02.11.2010

Руся: «Рок-н-ролу беларускага больш няма»

Cherryvata на Be2gether

Толькі расклаўшы рэчы і яшчэ не пасьпеўшы дабегчы да адной з фэстывальных сцэнаў Be2gether, пачулі знаёмы голас. «Руся?», — падумала я. — Ня можа быць: як яна можа тут апынуцца?» Але адчуваньні не падманулі — сярод рознанацыянальных выступоўцаў фэсту разам зь менскім гуртом СherryVata сьпявала Руся. У спрыяльнай творчай атмасфэры фэстывалю рок-князёўна 2006 году распавяла пра лёс Indiga, беларускага року і ўласныя новыя этна і джазавыя праекты.

→…
02.07.2010
Воля Вітушка

Фотарэпартаж з этна-фэсту «Ад неба на паўмэтры»

Guda 

Чарговы ў гэтым годзе фолькавы фэстываль прайшоў у Менску 26 лістапада. Імпрэза атрымала назоў «Ад неба на паўмэтры» і адбывалася ў ДК «МАЗ». Ня гледзячы на вялікую колькасьць цікавых маладых, а таксама ўжо вядомых гуртоў, колькасьць наведнікаў фэстывалю, на жаль, атрымалася дастаткова сьціплай. Глядзіце фотарэпартаж з выступу гуртоў «Akana-NHS», «Нагуаль», «Князь Мышкін», Hoha-band, Dzivasil, Guda, «Гаротніца», Unia ды іншых.

→…
01.12.2009
vojur

«Музычны апэльсін» стаў ахвяраю сьвінога грыпу

«Музычны апэльсін» стаў ахвяраю сьвінога грыпу

Дэма-фэстываль «шчырай музыкі «Музычны апельсін» адменены за два тыдні да заплянаванага пачатку. Арганізатары турбуюцца за здароўе публікі, таму фэст пройдзе ўвесну, калі, як спадзяюцца прадусары, сьвіны грып адступіць.

→…
20.11.2009
Алесь Bezuher

Першы юбілейны канцэрт «Джамбібум»

Джамбібум 

Шматгалосна і весела адзначыў свой пяцігадовы юбілей гурт «Джамбібум». 5 траўня ў Моладзевым тэатры эстрады сабраліся прыхільнікі гурта, музыкі, сябры і сябры-музыкі. Цёплая атмасфэра, моманты выступаў і радасных віншаваньняў — у рэпартажы Generation.bY.

→…
07.05.2009
Воля Вітушка

«Залатая акустыка» падыходзіць да свайго завяршэньня: у Менску адбыўся другі фінал конкурсу

«Залатая акустыка» падыходзіць да свайго завяршэньня: у Менску адбыўся другі фінал конкурсу

30 студзеня ў клюбе Bronx прайшоў другі фінал «Залатой акустыкі». Конкурс працягваецца ўжо чацьверты месяц і праводзіцца другі год запар. Матывацыя ў гуртоў дастаткова моцная: галоўны прыз — здымкі кліпа на 10 000 даляраў.

«Прадусарскі цэнтар зь ліку арганізатараў займаецца ў асноўным папсой, але вырашылі заснаваць таксама конкурс для пошуку музычнага андэграўнду, празь які абярэм маладыя гурты для далейшай падтрымкі», — тлумачыць Generation.bY ідэю мэнэджэрка праекту. Асаблівасьці фэсту, выступы ў другім фінале гуртоў «ДзеціДзяцей», Akana-NHS, The Blackmail, Атмараві, Hush, фота з канцэрту — у артыкуле.

→…
04.02.2009
Воля Вітушка

Hair Peace Salon: «Кожны думае ў меру распушчанасьці сваіх валасоў»

 

Ангельскамоўны беларускі гурт Hair Peace Salon 1 лістапада зладзіў прэзэнтацыю сваёй плыткі In Tune. Музыкі жартавалі, паказвалі кліпы, дарылі падарункі ўсім, хто спрычыніўся да выхаду дыска й адказвалі на дзёрзкія пытаньні фэнаў. А фронтмэн Алег Вяль у эмоцыях нават падарыў сваю модную шляпу прыхільніцы. Падтрымліваў прэзэнтацыю сваім выступам яркі праект Akana з Русяй на вакале і ў новым іміджы — з даўгузнымі дрэдамі.

→…
04.11.2008
Воля Кузьміч

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0775 seconds.