Першы юбілейны канцэрт «Джамбібум»

Джамбібум 

Шматгалосна і весела адзначыў свой пяцігадовы юбілей гурт «Джамбібум». 5 траўня ў Моладзевым тэатры эстрады сабраліся прыхільнікі гурта, музыкі, сябры і сябры-музыкі. Цёплая атмасфэра, моманты выступаў і радасных віншаваньняў — у рэпартажы Generation.bY.

Гаспадынямі вечара выступілі сьвяточныя ўдзельніцы гурта-юбіляра — Аня і Насьця. Яны прывіталі невыпадковую публіку і прадставілі першага выступоўцу — рытмічны і пазытыўны Morfe Acoustic Band.

І далей на працягу ўсяго вечара сяброўскія гурты ўзьнікалі на сцэне з кветкамі, віншаванкамі, усьмешкамі, абдымкамі і выступамі.

Джамбібум 

Пад нечаканую, рознакаляровую і бесклапотна-сур’ёзную музыку «Джамбібума» немагчыма было ўсядзець на месцы, таму самыя сьмелыя пачалі ўсхоплівацца зь месцаў ужо пасьля першых песень.

 

А «ня фолькавыя, але пазытыўныя» IQ48 годна працягнулі важную справу растаньчваньня публікі. IQ-шнікі выступілі з акустычнай, але па-электрычнаму гучнай праграмай, высока узьняўшы па шкале тэмпэратуру настрою.

iq48 

Ва ўзнагароду за моцнае вакальнае выкананьне Akana-NHS атрымала шматлікае «брава» ўдзячнай публікі. Працягнула канцэрт «Гаротніца», а завяршылі яго — вінаватыя ва ўсім тым, што адбывалася, джамбібумаўцы. Апошнія, дарэчы, нават прымусілі дырэктара свайго гурта сьпяваць разам зь імі.

Гаротніца 

Вясёлае сьвята нараджэньня новага, па-сучаснаму мастацкага гучаньня беларускіх народных песень атрымалася на славу і радасьць усіх, хто на ім пабываў.

Джамбібум 

Яшчэ 30 фотаздымкаў зь сьвяточнага канцэрту «Джамбібум» і сяброў глядзіце ў фотаблогу Generation.by.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1389 seconds.