«Вясна — будзе!» — харавая музыка ад Concordia Chor
Апошнім зімовым днём малады творчы харавы калектыў Concordia Chor гучна абвесьціў: «Будзе вясна!» Белую залю Дзяржаўнага Палаца культуры прафсаюзаў перапоўніў няхай яшчэ ня ўпэўнены, але доўгачаканы каляровы настрой цяпла. Праз гукі ўзьнёслай музыкі першымі, няўмелымі крокамі ступала ў сэрца вясна.
→Не загрузны старановагод ад «ДзеціДзяцей»
«ДзеціДзяцей» 10 студзеня адзначылі Новы і Стары Новы год сьвяточным канцэртам у малой залі к/з «Мінск». Кавалачак сьвяточнага падарункавага настрою — у нашым рэпартажы.
→Самая доўгая ноч пазытыву ад «Дзяцей сонца»
Творчае аб’яданьне «Дзеці Сонца» правяло 7-гадзінны фэст пазытыўнай музыкі «Солнцестояние» ў менскім «Рэактары». Пазытыў стваралі міжнароднымі сіламі, а са сцэны ў залю сыпаліся грошы. Як зьмясьціліся на адной сцэне 13 гуртоў зь Беларусі і ня толькі — у рэпартажы і фотаздымках Generation.bY.
→На рэкордным 66-песенным канцэрце «ДзеціДзяцей» Ганна Хітрык адчула сябе футбалістам
Шчыры, да празрыстасьці «чысты» канцэрт 24 лістапада «Дзеці Дзяцей» завяршыўся дэбютным рэкордам — за 5 гадзінаў было выканана 66 песень. За правільную адгадку ўдзельнікі гурта ўзнагародзілі пераможцу падушачкай зь «ДзеціДзіцячай» эмблемай.
Пяць гадзінаў — гэта абсалютны рэкорд. Нават для самых моцных музыкаў і трывалых фанатаў. Але канцэрт прайшоў на адным дыханьні. Вясёлыя мэлёдыі чаргаваліся з сумнымі, зь лёгкасьцю па жаданьні ўдзельнікаў гурта настроі залі імкліва мяняліся.
→«Рэкорд, але не гонка»: колькі песень пасьпее выканаць гурт «ДетиДетей» за пяць гадзінаў канцэрту?

24 лістапада «ДетиДетей» прэзэнтуюць максымум са сваёй музычнай праграмы на вялікім канцэрце ў клюбе «Рэактар». Галоўнай інтрыгай вечару ў тым ліку для саміх музыкаў стане разгадка пытаньня: колькі песень з свайго вялікага рэпэртуару пасьпее выканаць гурт за 5 гадзінаў канцэрту. За правільны адказ пераможцу чакае прыз-сюрпрыз.
→Ганна Хітрык: «Калі я чагосьці баюся, я пачынаю ўсьміхацца»
«Княжна ўсея Маладэчна» пра ўласную «успешность и красивость», пра папулярнасьць у СМІ і на вуліцах, пра глямуры і вялікія стразы, пра сьлёзы «ўпыра», пра дэбют на «Басовішчы», пра любоў да казак і да ўсьмешак.
→«Навальнічныя» музыка і фэервэркі ў Лагойску
Тысячы людзей сабраў Горналыжны курорт «Лагойск» у апошнія выходныя лета. У небе вырасталі кветкі і вымалёўваліся лічбы. Спаборнічалі ў піратэхнічным майстэрстве каманды зь Нямеччыны, Францыі, Латвіі і Славакіі. Пераможцамі «фэерычнага» спаборніцтва стала літоўская каманда піратэхнікаў «Blikas». Падрабязнасьці правядзеньня беспрэцэдэнтнага для Беларусі адборачнага тура чэмпіянату Эўропы — у рэпартажы Generation.bY.
→Першы юбілейны канцэрт «Джамбібум»
Шматгалосна і весела адзначыў свой пяцігадовы юбілей гурт «Джамбібум». 5 траўня ў Моладзевым тэатры эстрады сабраліся прыхільнікі гурта, музыкі, сябры і сябры-музыкі. Цёплая атмасфэра, моманты выступаў і радасных віншаваньняў — у рэпартажы Generation.bY.
→Павал Булатнікаў: «Я ж не алімпійскі чэмпіён — мяне толькі ахоўнікі ў крамах пазнаюць»
Сёньня герой сталай рубрыкі Generation.bY «КУЛЬТурныя людзі» вакаліст «Ляпіса Трубяцкога» Павал Булатнікаў. У вялікім інтэрвію Павал распавядае, як пашанцавала з «бээнэфаўцамі», пра юнацкія даўгія валасы і вялікія завушніцы ў раёне «Грушаўка», пра тое, як адчуваць сябе на 25, калі табе ўжо за 30, пра працаголіка Сяргея Міхалка і тое, што назва «Беларусь» асацыюецца з трактарам.
→Беларуская кухня — гэта ня толькі дранікі

Ствараецца навучальны гурток па вывучэньні традыцыйнай беларускай кухні. У чым асаблівасьці штодзённай, сьвяточнай і абрадавай кухні нашых продкаў? Якую сымболіку несьлі стравы? Як аздобіць сучасны стол традыцыйнымі беларускімі стравамі? Першая сустрэча пройдзе 21 траўня.
→

Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп