Лепшыя ўзнагароды ад экспэртаў падзялілі няісныя «Дзецідзяцей» ды містычная Hvarna

Дзецідзяцей

Сёньня прайшла цырымонія абвешчаньня лепшых музычных альбомаў 2010 году па вэрсіі Experty.by. Прэмія трымала інтрыгу да апошняга. І так, «лепшы альбом» і яшчэ тры ўзнагароды атрымалі «Дзецідзяцей», для якіх імпрэза сталася ў тым ліку нагодай сустрэцца пасьля раставаньня. Яшчэ тры перамогі ў альбому «экспартнай» Hvarna, а лепшы дэбютнік — у рэпэраў Pananieba.

→…
01.03.2011
Воля Кузьміч

Ганна Хітрык падаросьлела і прэзэнтавала Sunduk

Ганна Хітрык падаросьлела і прэзэнтавала Sunduk

2 кастрычніка ў Палацы культуры вэтэранаў адбылася прэзэнтацыя новага праекту Ганны Хітрык — S*unduk. Гэта быў першы Ганьнін выхад на музычную сцэну пасьля прыпыненьня дзейнасьці вядомага гурта «Дзецідзяцей». Маючы больш, чым трохгадовую гісторыю посьпеху і тры альбомы на сваім рахунку, гурт спыніў існаваньне ў чэрвені, тым самым павергнуўшы ў шокавы стан сталых прыхільнікаў. Працягам музычнай самарэалізацыі для Зьмітра Есяневіча і Міхаіла Зуя стаў новы праект «Или-или», які ў бліжэйшы час выступіць з канцэртам. А ўражаньні ад першага выступу S*undukа чытайце ў рэпартажы.

→…
06.10.2010
Воля Вітушка

Названыя лепшыя беларускія дыскі першага паўгодзьдзя 2010

Названыя лепшыя беларускія дыскі першага паўгодзьдзя 2010

Сайт Experty.by апублікаваў сьпіс лепшых беларускіх дыскаў першага паўгодзьдзя 2010. Першае месца ў рэйтынгу заняў альбом гурта «Дзецідзяцей» «Рух».

→…
08.09.2010

2.10 — S*unduk — новы музычны праект экс-музыкаў «Дзецідзяцей»

2.10 — S*unduk — новы музычны праект экс-музыкаў «Дзецідзяцей»

А вось і доўгачаканая навіна ад музыкаў гурта «Дзецідзяцей», якія з пачатку лета аглушылі ўсіх прыхільнікаў навіной пра спыненьне дзейнасьці і сыход у бестэрміновы адпачынак. Ганна Хітрык, Юлія Глушыцкая, Павал Чымбаевіч, Андрэй Сапаненка, а таксама гітарыст Клім Лукьянёнак падрыхтавалі цалкам новую праграму знаёмай і любімай усімі творчасьці. Прэзэнтацыя «Сундука» пройдзе 2 кастрычніка, а пра што ён — чытаем у аповедзе, дзе добра пазнаецца стыль Ганны Хітрык.

→…
06.09.2010

Гурт «Дзецідзяцей» прыпыняе сваё існаваньне

Гурт «Дзецідзяцей» прыпыняе сваё існаваньне

«Гэтым летам гурт «Дзецідзяцей» вырашыў сысьці ў бестэрміновы адпачынак», — на сайце гурта днямі зьявілася паведамленьне пра тое, што калектыў фактычна прыпыняе сваё існаваньне. Ганна Хітрык пацьвердзіла Generation.by інфармацыю пра бестэрміновы адпачынак «Дзецідзяцей».

→…
10.06.2010
vojur

«Дзецідзяцей» прэзэнтавалі «Рух» у тэатры

Детидетей

Гурт «Дзецідзяцей» прэзэнтаваў свой беларускамоўны альбом «Рух» — канцэрт прайшоў пры поўным аншлягу 4 траўня на роднай для ўдзельнікаў гурта сцэне Купалаўскага тэатру. Як тое было — у словах-уражаньнях «не карэспандэнта, а маркетоляга», а ў фотаблогу Generation.by — традыцыйны фотарэпартаж з канцэрту.

→…
05.05.2010
Вера Драздова

У «Рэактары» прэзэнтавалі саўндтрэк да фільму «Дастыш Фантастыш»

Крамбамбуля

У «Рэактары» 23 красавіка з нагоды выхаду фільма «Дастыш Фантастыш» адбыўся вялікі канцэрт гуртоў «Крамбамбуля», «Дзецідзяцей», «Разьбітае сэрца пацана», Naka, «У нескладовае» (новы праект Рамана Арлова, экс-J:морс). На Generation.by — фотарэпартаж з канцэрту.

→…
26.04.2010

Не загрузны старановагод ад «Дзецідзяцей»

ДзеціДзяцей

«Дзецідзяцей» 10 студзеня адзначылі Новы і Стары Новы год сьвяточным канцэртам у малой залі к/з «Мінск». Кавалачак сьвяточнага падарункавага настрою — у нашым рэпартажы.

→…
12.01.2010
Воля Вітушка

Самая доўгая ноч пазытыву ад «Дзяцей сонца»

Карл Хламкін

Творчае аб’яданьне «Дзеці Сонца» правяло 7-гадзінны фэст пазытыўнай музыкі «Солнцестояние» ў менскім «Рэактары». Пазытыў стваралі міжнароднымі сіламі, а са сцэны ў залю сыпаліся грошы. Як зьмясьціліся на адной сцэне 13 гуртоў зь Беларусі і ня толькі — у рэпартажы і фотаздымках Generation.bY.

→…
23.12.2009
Воля Вітушка

На рэкордным 66-песенным канцэрце «Дзецідзяцей» Ганна Хітрык адчула сябе футбалістам

ДетиДетей

Шчыры, да празрыстасьці «чысты» канцэрт 24 лістапада «Дзецідзяцей» завяршыўся дэбютным рэкордам — за 5 гадзінаў было выканана 66 песень. За правільную адгадку ўдзельнікі гурта ўзнагародзілі пераможцу падушачкай зь «ДзеціДзіцячай» эмблемай.

Пяць гадзінаў — гэта абсалютны рэкорд. Нават для самых моцных музыкаў і трывалых фанатаў. Але канцэрт прайшоў на адным дыханьні. Вясёлыя мэлёдыі чаргаваліся з сумнымі, зь лёгкасьцю па жаданьні ўдзельнікаў гурта настроі залі імкліва мяняліся.

→…
26.11.2009
Воля Вітушка

 1 2 3 4 РАНЕЙ>

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.1092 seconds.