На рэкордным 66-песенным канцэрце «Дзецідзяцей» Ганна Хітрык адчула сябе футбалістам

ДетиДетей

Шчыры, да празрыстасьці «чысты» канцэрт 24 лістапада «Дзецідзяцей» завяршыўся дэбютным рэкордам — за 5 гадзінаў было выканана 66 песень. За правільную адгадку ўдзельнікі гурта ўзнагародзілі пераможцу падушачкай зь «ДзеціДзіцячай» эмблемай.

Пяць гадзінаў — гэта абсалютны рэкорд. Нават для самых моцных музыкаў і трывалых фанатаў. Але канцэрт прайшоў на адным дыханьні. Вясёлыя мэлёдыі чаргаваліся з сумнымі, зь лёгкасьцю па жаданьні ўдзельнікаў гурта настроі залі імкліва мяняліся.

Час самага доўгага ў гісторыі гурта канцэрту прамільгнуў незаўважна, хоць, здавалася, у гэты вечар сэкунды слабасьці перажывалі і самыя адданыя фанаты. Каля 23-й гадзіны, калі музыкі меліся выйсьці на сцэну апошні раз, большасьць прысутных ужо расслаблена і задаволена пазяхала. Але ў прадчуваньні фіналу прыхільнікі не сыходзілі.

ДетиДетей

ДетиДетей

Можна сьмела сказаць, што экспэрымэнт удаўся, бо канцэрт сапраўды быў рэкордам, але спакойным і разьмераным. Канцэрт быў «ня гоначным», а «правільным» — зь перапынкамі, жартамі, дыялёгам з публікай. Было шмат сумных і «балючых» песень, але й вясёлых хапала.

Нягледзячы на ўсе «але» — працоўны тыдзень, позьні час і звычайную стому арганізма пасьля актыўнага дня, музыкі трымалі поўную залю да самага заканчэньня.

«Мы разумелі, што ня ўсё ідэальна ў нас атрымалася: часам блыталі ноты і прапускалі словы, але мы адчувалі так-у-у-у-ю падтрымку! Я не чакала такога! Я была вельмі шчасьлівая ўчора. Адчувала сябе футбалістам, які ў матчы на стадыёне забівае гол!» — дзеліцца ўражаньнямі Ганна Хітрык з Generation.by на наступны дзень пасьля канцэрту.

ДетиДетей

«Канешне, на канцэртах людзі сьпяваюць з намі некаторыя песьні, але каб амаль уся заля і амаль усе песьні! І калі ты стаіш і зьверху бачыш усе гэтыя эмоцыі….! Ну гэта проста не перадаць! Я проста не разумела, чым заслужылі мы такое. Аддача была калясальная!

І гэта быў канцэрт, дзе мы сапраўды былі разам з усімі удзельнікамі гурта: вельмі адчувалася нашая еднасьць і узаемападтрымка.

А сёньня я, канешне, нежывая цэлы дзень. Але шчасьлівая. Мне баліць проста ўсё, а скулы ад пастаяннай ўсьмешкі пасьля канцэрту пастаянна зводзіла. І так усе нашы ўдзельнікі гурта сябе адчуваюць:)»

Па словах Ганны, дэбют ня будзе забыты: «Канешне, фармат пяцігадзінавага канцэрту ня стане звычайным для нас. Але я і не магу сказаць, што мы ня будзем паўтараць такія канцэрты. Да такога першага канцэрту я вельмі доўга маральна рыхтавалася. Трэба рабіць усё з розумам і разумець, для каго і навошта ты гэта робіш».

ДетиДетей

Пераможцам конкурсу стала Vip_olga, якая правільна адгадала колькасьць выкананых песень. За 300 хвілінаў іх было прэзэнтавана 66!

ДетиДетей

Сыходзячы са сцэны, «Дзецідзяцей» усьміхаліся і дзякавалі за супольны канцэрт-асалоду-подзьвіг, які прайшоў, як адно імгненьне.

Глядзіце таксама вялікі фотарэпартаж ў фотаблогу: «ДзеціДзяцей» далі вялікі 5-гадзінавы канцэрт у клюбе «Рэактар»

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0822 seconds.