Кававыя пратэсты і галюцынацыі

Кававыя пратэсты і галюцынацыі

Жыхары Афін правялі акцыю пратэсту супраць завышаных, на іх думку, коштаў на каву ў кавярнях цэнтру сталіцы. Арганізатары акцыі з дапамогаю сацыяльнай сеткі Facebook прапанавалі жыхарам Афін ігнараваць дарагія кавярні і не наведваць іх на працягу аднаго з сонечных вясеньніх дзянькоў.

→…
15.05.2009
Алесь Bezuher

У Грэцыі разгарэлася дыскусія наконт аб’ектыўнасьці падручніка па гісторыі

Пад націскам акадэмічнай супольнасьці і царквы ў Грэцыі перапісаны падручнік гісторыі для шостай клясы сярэдняй школы. Спрэчкі разгарнуліся наконт «гістарычнай праўды» ў адлюстраваньні грэцка-турэцкай вайны і іншых пытаньняў найноўшай гісторыі Грэцыі.

→…
07.08.2007
Андрэй Кa

Выкладчыкі ўнівэрсытэтаў Грэцыі пагадзіліся спыніць страйк

Выкладчыкі грэцкіх унівэрсытэтаў спыняць страйк, які цягнецца з пачатку 2007 года, абвясьціў у пятніцу прафсаюз унівэрсытэцкіх працаўнікоў Грэцыі (POSDEP). Забастоўка будзе спыненая пасьля 28 сакавіка - на гэтую дату заплянаваныя чарговыя масавыя выступы супраць рэформы вышэйшай адукацыі, якая прапануецца ўрадам.

→…
24.03.2007
Зьміцер Папко

30 тысячаў студэнтаў выйшлі на вуліцы Афінаў

8 сакавіка выдалася ў Афінах надзвычай гарачым, але не з нагоды сьвята жанчынаў. У чацьвер у Грэцыі адбылося самае жорсткае супрацьстаяньне студэнтаў і паліцыі. Былі параненыя каля 40 чалавек з абодвух бакоў.

Справа ў тым, што апоўдні, нягледзячы на грамадзкі рэзананс, было прынятае рашэньне аб зьменах у Канстытуцыі. Рашэньне аб скасаваньні манаполіі дзяржавы на адукацыю было накіравана на галасаваньне ў парлямэнт. А прыватныя навучальныя ўстановы, натуральна, азначаюць платнае навучаньне.

→…
09.03.2007
Даша Слабчанка

Грэцкія студэнты сарвалі сэсію

Зімовая сэсія ў грэцкіх унівэрсытэтах апынулася сарванай пасьля таго, як студэнты вырашылі працягнуць выступы супраць рэформы вышэйшай адукацыі на нявызначаны тэрмін.

→…
29.01.2007
Уні Вера

Студэнцкі пратэст па-грэцку

Ужо больш за месяц у Грэцыі студэнты бастуюць супраць зьмены адукацыйнага заканадаўства. Дэманстрацыі з кожным днём прыцягваюць больш студэнтаў. Сёньня акупаваныя ўжо 320 факультэтаў (75% усіх факультэтаў у краіне).

→…
14.06.2006
Тацяна Хома

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0774 seconds.