Выпускніца брэсцкага каледжа ўцякла ад размеркавання ў Расію, каб зарабіць грошай і адкупіцца ад прымусовай працы
![Выпускніца брэсцкага каледжа ўцякла ад размеркавання ў Расію, каб зарабіць грошай і адкупіцца ад прымусовай працы](mediashare/85/7wexp88py61upnu7d7hn3m7m1zjc5c-tmb.png)
Дзяўчына з Маларыты скончыла сёлета Брэсцкі гандлёва-тэхнічны каледж, але не з'явілася па размеркаванні і з’ехала за мяжу. У суседняй Расеі дзяўчына разлівае зарабіць столькі, каб аплаціць і сваё «бясплатнае» навучанне.
→Шчодры вечар: з аншлагам пачаўся новы сезон курсаў беларускай мовы
У панядзелак у Менску ў адзін і той жа час, але ў розных кропках горада, вельмі падобныя курсы беларускай мовы «Мова ці кава» і «Мова нанова», зладжаныя рознымі камандамі, якія раней працавалі разам, сабралі аншлагі. Generation.by паспеў наведаць абодва заняткі. Як і каму цікава вывучаць мову нанова — у рэпартажы.
→«Размеркаванне як пекла: ведаў, што яно ёсць, але думаў — так далёка»
Generation.by пачынае серыю гісторый пра маладых беларусаў, што не па сваёй волі працуюць у розных кропках краіны. Яны не рабілі ніякіх злачынстваў, але былі абмежаваныя ў правах на два гады. Права на свабодны выбар месца жыхарства і працы пасля заканчэння дзяржаўных ВНУ ў Беларусі губляюць студэнты, якія аказаліся лепшымі пры паступленні і набралі болей балаў за астатніх, каб прайсці на бюджэт. Першы ў серыі — выпускнік гістфака БДУ, які працуе настаўнікам у Бараўлянах, ды навучыўся атрымліваць задавальненне ад свайго размеркавання.
→Беларускіх студэнтаў будуць вяртаць з Расіі на прымусовую адпрацоўку
![Беларускіх студэнтаў будуць вяртаць з Расіі на прымусовую адпрацоўку](mediashare/9s/31z23nk9p996oc438isc0oh2ia7e9m-tmb.png)
Пасля сканчэння каледжу ці іншай сярэдняй-спецыяльнай установы адпрацоўваць трэба адзін год. Альбо плаціць. Выключэнне робіцца для тых, хто паступае на бюджэт ва ўніверсітэты. Прымусовая адпрацоўка ўжо ў два гады іх чакае пасля. Цяпер гэтае правіла будзе распаўсюджвацца і на тых выпускнікоў каледжаў, што з’ехалі вучыцца ў Расію.
→У Літве таксама прапануюць увесці размеркаванне медыкаў
![У Літве таксама прапануюць увесці размеркаванне медыкаў](mediashare/6b/xv9p9jp05qxaoscopj7zra3k6a74ms-tmb.png)
У літоўскай правінцыі, гэтак сама як і ў беларускай, не хапае дактароў. Нягледзячы на значна вышэйшыя за беларускія заробкі, літоўская моладзь атрымлівае адукацыю і імкнецца адразу ж з’ехаць альбо застацца ў буйным горадзе. Пачалі раздавацца нават прапановы ўвесці прымусовае размеркаванне, як у Беларусі.
→Прыйшоў у ВНУ, нават калі за асабісты рахунак, — адпрацоўвай па размеркаванні
![Прыйшоў у ВНУ, нават калі за асабісты рахунак, — адпрацоўвай па размеркаванні](mediashare/9s/31z23nk9p996oc438isc0oh2ia7e9m-tmb.png)
Лукашэнка заявіў, што размяркоўваць трэба ўсіх выпускнікоў медыцынскіх ВНУ, а не толькі бюджэтнікаў.
→4 з 5 выпускнікоў універсітэту культуры размяркоўваюць у рэгіёны
![4 з 5 выпускнікоў універсітэту культуры размяркоўваюць у рэгіёны](mediashare/ej/pkantq3unv78lspe2yikon70pcrim4-tmb.png)
Універсітэт культуры збіраецца як мага болей спецыялістаў адпраўляць у рэгіёны. Аб гэтым заявіў толькі што прызначаны рэктар.
→Дэсантнік Скарына, пакрыўджаны Колас, харакіры апоўначы ды майткі на дрэве
На гэтых выходных кнігарня «Ў» адсвяткавала свой трэці Дзень народзінаў пяцігадзінным літаратурным нон-стопам.
→Размеркаваныя выпускнікі бягуць з вёскі ў міліцыю
![Размеркаваныя выпускнікі бягуць з вёскі ў міліцыю](mediashare/9s/31z23nk9p996oc438isc0oh2ia7e9m-tmb.png)
Менская абласная арганізацыя прафсаюзу працаўнікоў аграпрамысловага комплексу апублікавала вынікі ананімнага анкетавання маладых спецыялістаў, што былі размеркаваныя ў вёскі на два гады ці год. Высветлілася, што большасць адразу пасля сканчэння размеркавання збіраецца сысці нават з самых высокіх пасадаў у калгасах з-за хамства кіраўніцтва, нізкіх заробкаў і бытавой неўладкаванасці.
→Кожны дзясяты выпускнік сышоў ад размеркавання ў 2012 годзе
![Кожны дзясяты выпускнік сышоў ад размеркавання ў 2012 годзе](mediashare/r7/02hk7rnpus9g78nsp9kwyzc6qzx1pw-tmb.png)
З больш чым 22 тысячаў выпускнікоў дзённых аддзяленняў ВНУ, якія мусілі пачаць працу па прымусовым размеркаванні ў 2012 годзе, 2.3 тысячы сышлі ад размеркавання. Большая частка атрымала вольны дыплом.
→![RSS RSS](themes/a/i/rss1616.gif)