Выпускніца брэсцкага каледжа ўцякла ад размеркавання ў Расію, каб зарабіць грошай і адкупіцца ад прымусовай працы

Дзяўчына з Маларыты скончыла сёлета Брэсцкі гандлёва-тэхнічны каледж, але не з'явілася па размеркаванні і з’ехала за мяжу. У суседняй Расеі дзяўчына разлівае зарабіць столькі, каб аплаціць і сваё «бясплатнае» навучанне.

Брэсцкі гандлёва-тэхнічны каледж

Як піша сайт Tut.by, пасля заканчэння каледжа 18-гадовую дзяўчыну накіравалі па размеркаванні ў ААТ «Турыстычны комплекс» Брэст-Інтурыст». З пачаткам жніўня яна павінна была выйсці на працу. Але не з'явілася і ўчора дырэктар гандлёва-тэхнічнага каледжу напісаў заяву ў міліцыю.

Першы пошук зніклай выпускніцы быў праведзены праз сацыяльныя сеткі. Дзяўчына знайшлася ў Санкт-Пецярбургу. У адміністрацыі Брэсцкага каледжа Tut.by пацвердзілі гэту інфармацыю, дадаўшы, што, па словах самой дзяўчыны, яна з'ехала ў Расію, каб зарабіць грошай, пакрыць установе адукацыі затрачаныя на яе навучанне бюджэтныя сродкі і атрымаць даведку аб самастойным працаўладкаванні. 

Як растлумачылі ў установе адукацыі, у залежнасці ад спецыяльнасці сума можа вар'іравацца ад 25 да 30 мільёнаў рублёў.

13:42, 13/08/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.2671 seconds.