Прыйшоў у ВНУ, нават калі за асабісты рахунак, — адпрацоўвай па размеркаванні

Лукашэнка заявіў, што размяркоўваць трэба ўсіх выпускнікоў медыцынскіх ВНУ, а не толькі бюджэтнікаў.

У час выступу ў парламенце кіраўнік Беларусі заклікаў узмацніць сістэму прымусовага размеркавання. Лукашэнка лічыць, што размяркоўваць трэба не толькі бюджэтнікаў, але і тых, хто вучыўся за ўласны рахунак.

«Прыйшоў у ВНУ, вучыўся за кошт дзяржавы ў дзяржаўнай ВНУ, нават калі за асабісты рахунак, — ты прыйшоў быць доктарам — едзь і працуй доктарам», — заявіў сёння Лукашэнка.

Як паведамляе «Інтэрфакс-Захад», прэзідэнт сказаў, што прымусовае размеркаванне мусіць тычыцца «ўсіх спецыялістаў і спецыяльнасцяў». Ён папрасіў «міністраў прыняць адпаведнае рашэнне».

Гледзячы са словаў Лукашэнкі, дзяржава спрабуе вырашыць пытанне недахопу дактароў адміністрацыйнымі мерамі, але гэтага дамагчыся ніяк не атрымліваецца. Дайшло да таго, што прэзідэнт абавязаў міністра аховы здароўя прадстаўляць яму справаздачу «па кожным непрацаўладкаваным у галіне маладым спецыялісце».

Цяпер пасля ўніверсітэтаў выпускнікі-бюджэтнікі медыцынскіх ВНУ абавязаныя прымусова адпрацаваць з улікам інтэрнатуры 3 гады ў тых месцах, куды іх накіруе дзяржава. У астатніх ВНУ размяркоўваюць на 2 гады. Студэнтаў, што вучыліся за ўласны кошт, размяркоўваюць па іхнім жаданні.

Медыкі-платнікі фармальна не абавязаныя адпрацоўваць па размеркаванні, але і цяпер вымушаныя ехаць па ім, бо гэта адзіная магчымасць атрымаць месца ў інтэрнатуры.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1263 seconds.