Facebook тэстуе абноўленую версію Notes, якая можа стаць новым Livejournal

Галоўная сацыяльная сетка планеты тэстуе абнаўленне, якое дасць карыстальнікам магчымасць зручна пісаць і чытаць лонгрыды.
→Але мой муж з Новай Зеландыі папраўляў мяне: «Ты не руская, ты беларуска»
Беларуска-вандроўніца, што стала жыве ў Новай Зеландыі, распавядае пра тое, што такое «краіна для людзей, а не для народа», і як муж-новазеландзец нагадаў ёй, што яна не руская, а беларуска.
→500 блогаў БРСМ супрацьстаяць «грязи и лжи» ў Інтэрнэце

Ігар Бузоўскі, які кіруе БРСМ, распавёў сёньня на зьезьдзе гэтай арганізацыі, што паводле «аўтарытэтных рэйтынгавых дасьледчыкаў» сайт БРСМа ўваходзіць у дваццатку самых запатрабаваных рэсурсаў краіны. А для супрацьстаяньня «бруду і хлусьні» ў Інтэрнэце БРСМ адкрыў «каля 500 блогаў і болей сотні маладзёжных груп».
→Рэакцыя блогераў на прапанову аб адмене платы за праезд для студэнтаў

Учора Лукашэнка нечакана выступіў з прапановай адмяніць для менскіх студэнтаў плату за праезд у транспарце. Ідэю будуць разглядаць у мэрыі і, па словах менскага мэра Ладуцькі, ужо ў панядзелак будзе прынятае пэўнае рашэньне. Мы вырашылі вывучыць, што беларускія блогеры думаюць аб гэтай ідэі.
→Блогеры ўзнагародзілі самых (Абса)Лютых Палітыкаў 2010 года васкавым Дыягенам

28 лютага ў Менску адбылося абвяшчэньне ляўрэатаў прыза (Абса)Лютая Палітыка-2011, якім журы блогераў-палітолагаў уганаравала найбольш сьмешныя, абсурдныя і адыёзныя зьявы ў айчыннай палітыцы. Прыз уручаецца ўжо ў другі раз, і ў гэтым годзе на яго прэтэндавала назвычай шмат намінантаў, што арганізатары ўзнагароды тлумачаць інтэнсіўнасьцю мінулай прэзыдэнцкай кампаніі.
Рэктар БДУ стаў тэлезоркай, а яго блог — кнігай скаргаў
Рэктар БДУ Сяргей Абламейка ўвайшоў у смак відэаблогерства і цяпер амаль штотыдзень зьвяртаецца да студэнтаў і сьвету з самых розных нагодаў. Студэнты адказваюць рэктару належным чынам.
→Блогер-дысыдэнт увайшоў у Туніскі ўрад

Былы палітычны зьняволены, былы апазыцыйны блогер і праграміст Слім Амому стаў сябрам рэвалюцыйнага ўраду Туніса. Вядомы прыхільнік швэдзкай Пірацкай партыі і змагар з цэнзурай, Амому будзе адказваць у пераходным урадзе за моладзевую і спартыўную палітыку.
→Рэктар БДУ: адлічаць за Плошчу ня будзем

Рэктар БДУ Сяргей Абламейка заявіў у сваім новаствораным блогу, што за ўдзел у Плошчы студэнтаў адлічаць ня будуць. Арыштаваныя студэнты атрымаюць вымову — адпаведныя загады ўжо рыхтуюцца. Таксама Абламейка пракамэнтаваў рэкорднае падвышэньне платы за навучаньне на 26%.
→Беларусаў у Твітэры за паўгады стала ў 2.5 разы болей
А сусьветнае насельніцтва самага папулярнага мікраблогу ў сьвеце толькі за два месяцы вырасла на 30 мільёнаў. Агулам колькасьць юзэраў Twitter ў 18 разоў большая за насельніцтва Беларусі.
→Deutsch-Belarussisches Blog: Пра Беларусь ад беларускамоўнага немца

Андрэ Бём — вядомы многім выкладчык нямецкай мовы — пасьля шасьці гадоў працы ў БДУ вяртаецца ў Нямеччыну. Аднак зусім не разьвітваецца — будзе выкладаць там беларускую літаратуру. А ўзмацняць беларуска-нямецкія культурныя сувязі беларускамоўны Бём узяўся яшчэ й праз блог, які заснаваў некалькі дзён таму.
→