500 блогаў БРСМ супрацьстаяць «грязи и лжи» ў Інтэрнэце

Ігар Бузоўскі, які кіруе БРСМ, распавёў сёньня на зьезьдзе гэтай арганізацыі, што паводле «аўтарытэтных рэйтынгавых дасьледчыкаў» сайт БРСМа ўваходзіць у дваццатку самых запатрабаваных рэсурсаў краіны. А для супрацьстаяньня «бруду і хлусьні» ў Інтэрнэце БРСМ адкрыў «каля 500 блогаў і болей сотні маладзёжных груп».

«Па дадзеных аўтарытэтных рэйтынгавых дасьледчыкаў, інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі" ўваходзіць у дваццатку найбольш запатрабаваных рэсурсаў краіны. Наш рэсурс зьяўляецца лякаматывам работы моладзі ў глабальнай сетцы. Да яго мы падцягваем старонкі і сайты пярвічак, раённых, гарадзкіх, абласных камітэтаў. У сацыяльных сетках і на анлайн-сэрвісах мы адкрылі каля 500 блогаў, больш сотні маладзёжных груп», — цытуе словы маладога чыноўніка Белта.

«Важна супрацьставіць таму бруду і хлусьні, якія часьцяком распаўсюджваюцца ў сетцы, карысную і праўдзівую інфармацыю» — разважае Бузоўскі.

БРСМ

Паводле дадзеных службаў інтэрнэт-статыстыкі Акавіта і Рамблер, сайт brsm.by штодня наведваюць 450 чалавек зь Беларусі. Рэсурс знаходзіцца на 459-месцы ў агульным рэйтынгу беларускіх сайтаў паводле дадзеных Акавіты.

vojur 14:28, 09/12/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0558 seconds.