Беларусаў у Твітэры за паўгады стала ў 2.5 разы болей
А сусьветнае насельніцтва самага папулярнага мікраблогу ў сьвеце толькі за два месяцы вырасла на 30 мільёнаў. Агулам колькасьць юзэраў Twitter ў 18 разоў большая за насельніцтва Беларусі.
→Брытанскія палітыкі шукаюць галасы пакаленьня Y у сацсетках

Усёй магіі чароўнай палачкі Гары Потэра ня хопіць, каб адправіць маладых брытанцаў на выбарчыя ўчасткі. Парляманцкія выбары, самыя непрадказальныя і цікавыя за апошняе дзесяцігодзьдзе, адбудуцца ў Злучаным Каралеўстве ўжо сёньня, але толькі трэцяя частка выбаршчыкаў студэнцкага ўзросту зьбіраецца галасаваць. Змагацца з апатыяй пакаленьня Y брытанскія палітыкі, натхнёныя прыкладам Барака Абамы, вырашылі празь Сеціва.
→У ЗША рэкордны рост колькасьці студэнтаў

У ЗША рэкордна вырасла колькасьць студэнтаў, якія навучаюцца ў каледжах, перш за ўсё двухгадовых. Зьвязваюць гэта з эканамічным крызысам і меншым коштам навучаньня ў падобных навучальных установах.
→Нобэлеўская прэмія міру — Абаме

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру за 2009 год. Яго ўзнагародзілі «за вялізныя намаганьні па ўмацаваньні міжнароднай дыпляматыі і супрацоўніцтва паміж народамі».
→Абама распавёў амэрыканскім падлеткам аб небясьпеках у Facebook

Барак Абама перасьцярог амэрыканскіх падлеткаў аб небясьпецы пакіданьня надта вялікай колькасьці асабістай інфармацыі ў сацыяльных сетках, дадаўшы, што гэта інфармацыя можа вярнуцца і перасьледаваць іх у далейшым жыцьці.
→Старая палітыка і новыя мэдыі

Сацыяльныя сеткі дасягнулі такой папулярнасьці, што палітыкі і ўрады для падтрымкі іміджу мусяць заводзіць свае віртуальныя прадстаўніцтвы на сэрвісах мікраблогінгу,
Калі дакладна палітыкі прасяклі фішку і пачалі юзаць новамэдыйныя сэрвісы, сказаць ужо цяжка. Адным з першых і самых актыўных быў, тады яшчэ кандыдат у прэзыдэнты ЗША, Барак Абама.
→