На Rock Profi 2016 перамог гурт Re1ikt
![На Rock Profi 2016 перамог гурт Re1ikt](mediashare/hv/1y3wctdorrrsyuw8s4cw6e5ywe7v9x-tmb.png)
26 траўня ў клубе ili адбылася цырымонія ўручэння музычных узнагарод Rock Profi. Дзве галоўныя ўзнагароды – "Альбом года" і "Артыст года" – з рук Лявона Вольскага і Ігара Варашкевіча атрымаў гурт Re1ikt.
→Узнагароды Rock Profi 2015 адбудуцца ў фармаце вялікага канцэрта
![Узнагароды Rock Profi 2015 адбудуцца ў фармаце вялікага канцэрта](mediashare/rb/vs8c7xa80jyaf1jy3roklwsxwo9j3i-tmb.png)
28 мая ў бары «Хуліган» адбудзецца трэцяя цырымонія ўручэння прафесійнай музычнай прэміі Rock Profi. На мерапрыемстве выступяць гурты «Вірус ліха», «Носорогов & Ко», Nizkiz, Harotnica.
→Беларускі рэгі-гурт Botanic Project прэзентуе новы альбом «Делай своё дело» (+аўдыё)
![Беларускі рэгі-гурт Botanic Project прэзентуе новы альбом «Делай своё дело» (+аўдыё)](mediashare/mg/9f35surfkalvwve4bc5zzeisim3td3-tmb.png)
Канцэртная прэзентацыя чацвёртага альбому Botanic Project, які атрымаў назву «Делай своё дело», пройдзе ў Менску 21 лістапада.
→Akute і The Toobes першымі выступяць у новай пляцоўцы Prime Hall
![Akute і The Toobes першымі выступяць у новай пляцоўцы Prime Hall](mediashare/en/zshjtkjhee56ywq27782du4atnxopt-tmb.png)
20 лістапада адныя з лепшых live-камандаў Беларусі выступяць з вялікім сумесным канцэртам на новай пляцоўцы Мінска.
→BosaeSonca ў лідарах прэміі Rock Profi
![BosaeSonca ў лідарах прэміі Rock Profi](mediashare/mv/estz9h0dlf2nad48r57osf12rrnjkg-tmb.png)
Арганізатары беларускай прафесійнай музычнай прэміі Rock Profi абвесцілі шорт-ліст прэтэндэнтаў па выніках 2013 года. Па тры намінацыі атрымалі рок-гурты "Петля пристрастия", BosaeSonca і эксперыментальны праект Pafnutiy’s Dreams. Пераможцы атрымаюць узнагароды 24 красавіка ў клубе Tarantino.
→У Менск ізноў прывезлі World Press Photo
![У Менск ізноў прывезлі World Press Photo](mediashare/t7/q6caa5pr2v7c4sft9oa3isy9ik9p0j-tmb.png)
Знакамітая выстава World Press Photo, якая штогод прадстаўляе лепшыя працы фотажурналістаў свету, у сераду 11 снежня будзе адкрытая ў Беларусі. World Press Photo — гэта яшчэ і найвялікшы ў свеце конкурс, перамога ў якім лічыцца адной з галоўных узнагародаў у свеце фотажурналістыкі. Менскую выставу адкрыюць 11 снежня 2013.
→Akute, Clover Club, «Ляпіс Трубяцкой» і «Серебряная Свадьба» — сёлетнія Rock Profi
![Akute, Clover Club, «Ляпіс Трубяцкой» і «Серебряная Свадьба» — сёлетнія Rock Profi](mediashare/gm/e4ga3zqn3xhm8yecyz1v2niih1hy6o-tmb.png)
Інфармацыя аб з’яўленні новай прэміі Rock Profi з’явілася некалькі тыдняў таму, а ўжо ўчора задаволеныя музыкі забіралі ўзнагароды з менскага клуба. Галоўная разынка гэтага беларускага музычнага аварду — пераможцаў абіраюць самі выканаўцы, якія выдалі прынамсі адзін альбом за апошнія тры гады. У гэтым годзе арганізатары прапанавалі 80 артыстам прагаласаваць, з якіх 57 узялі ўдзел. Яны ацанілі 47 альбомаў, 72 песні і каля 30 артыстаў. Больш за чатыры гадзіны кантрольны камітэт лічыў вынікі галасавання і каля трох гадзін цягнулася само ўзнагароджанне.
→Rock Profi будуць судзіць самі сябе
![Rock Profi будуць судзіць самі сябе](mediashare/4p/76yw9gwf4apynbrhokstaomcihdjng-tmb.png)
2012 год стаў бадай што самым багатым годам на музычныя прэміі і ўзнагароджванні ў найноўшай гісторыі Беларусі. Уручыўшы нядаўна ўзнагароды сайту Experty.by, ягоны стваральнік Зміцер Безкаравайны вырашыў не спыняцца на дасягнутым і разам з Паўлам Юрцэвічам (студыя «Осмас») заснаваў яшчэ адну музычную прэмію — Rock Profi. Некаторыя падумалі, што з’яўленне чарговай музычнай прэміі — гэта адкрыты жарт, і не дзіўна, бо інфармацыя пра яе пачала распаўсюджвацца акурат 1 красавіка. Але ж гэта былі не жарцікі і, са словаў арганізатараў, Rock Profi рыхтавалася даўно.
→У Беларусь упершыню вязуць World Press Photo
![У Беларусь упершыню вязуць World Press Photo](mediashare/x1/187jwjeupk8sam2k60heo9kzdod4bf-tmb.png)
Знакамітая выстава World Press Photo, якая штогод прадстаўляе лепшыя працы фотажурналістаў свету, праз тры тыдні ўпершыню з’явіцца ў Беларусі. World Press Photo — гэта яшчэ і найвялікшы ў свеце конкурс, перамога ў якім лічыцца адной з галоўных узнагародаў у свеце фотажурналістыкі.
→Akute прэзентаваў сеціву максі-сінгл «Ihołki»
![Akute прэзентаваў сеціву максі-сінгл «Ihołki»](mediashare/ww/iv3bif10ucnh5gb5v8qtezd1zzrbow-tmb.png)
Гурт Akute прадставіў у Інтэрнэце максі-сінгл «Ihołki», адна з кампазіцый якога ўжо гучыць у Бразіліі. Канцэртная прэзентацыя дыска адбудзецца ў межах вялікага сольнага канцэрту 3 лістапада ў клубе «Re:Public».
→![RSS RSS](themes/a/i/rss1616.gif)