Рэакцыя блогераў на прапанову аб адмене платы за праезд для студэнтаў

Учора Лукашэнка нечакана выступіў з прапановай адмяніць для менскіх студэнтаў плату за праезд у транспарце. Ідэю будуць разглядаць у мэрыі і, па словах менскага мэра Ладуцькі, ужо ў панядзелак будзе прынятае пэўнае рашэньне. Мы вырашылі вывучыць, што беларускія блогеры думаюць аб гэтай ідэі.

Виталь_: «А што, хутка выбары штолі?»

Andrej Mickewich: «Саша, позна залагоджваць студэнтаў».

nezhnaya_leta: «Тыпу плюшкі, каб у РПСС ня лезьлі, бо моладзі там шмат. А для астатніх падвышэньне-падвышэньне-падвышэньне платы за праезд. Бо моладзь трываць пастаянныя падвышалкі ня будзе, яна мабільнейшая, пратэставаць пойдзе, а пакаленьне „А можа так і трэба“ цалкам сабе будзе плаціць. Усё дзеля ўлады, усё дзеля ўлады… Калі шчыра, надакучыла. Агідна».

budimir: «Спроба залагодзіць менскіх студэнтаў відавочна паказвае на страх перад імі. Але гэта рашэньне выкліча неадназначную рэакцыю як мінімум у двух групаў насельніцтва: несталічных студэнтаў і сталічных пэнсіянэраў. А апошніх я б на яго месцы баяўся болей.

Рыгорыч, што за неразумная выбіральнасьць, харэ драбнець, давай ужо, гуляць, дык гуляць: станем 29 горадам сьвету, першым горадам з насельніцтвам звыш мільёна жыхароў, дзе дзейнічае бясплатны грамадзкі транспарт».

nogitsunee: «Ну як бы эканамічных абгрунтаваньняў падобным дзеяньням у цяперашні час няма.
І гэта пры тым, што Менсктранс ледзь ці ня кожны тыдзень выносіць на разгляд просьбы аб падвышэньні кошту праезду, павелічэньні штрафаў і г.д.»

Яўген Сіняк: «урррраааааааааааааааа)))))».

Вова Варабей: «Ня будуць, быў на сустрэчы з нам. мэра».

Лізавета Ліхтаровіч: «Ды нават і спадзявацца ня варта…».

polar_bird: «Трэба толькі тым студэнтам, якія ні разу не атрымоўвалі адміністратыўных пакараньняў».

Магілёўскі студэнт Аляксандр Цагельнік: «Якога х%я…….чым мы горш за іх?????»

І напрыканцы пра яшчэ адну нядаўнюю навіну: падвышэньне ў некалькі разоў платы за інтэрнат

Alternatyva: «Вось павышаюць студэнтам кошты за інтэрнаты, павышаюць у!!!7 разоў… але студэнты ня ведаюць, што з гэтым рабіць… ня ведаюць, як выказаць сваё меркаваньне наконт гэтага, свой, бляха, пратэст! Яны бездапаможныя, разрозьненыя, без студэнцкай салідарнасьці… падобныя на бараноў. большасьць заслугоўваюць такога праз сваю абыякавасьць і „апалітычнасьць“… Ну, а астатнія? Астатнія проста ня ведаюць, як інакш… ня ведаюць, як гэта, баставаць, пратэставаць, пікетаваць… няма кансалідацыі, а адзін студэнт у Беларусі аніхто!»

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0677 seconds.