Кіраўніца МЗС Аўстраліі дала інтэрв'ю смайлікамі Emoji

Для апісання Пуціна кіраўніца МЗС Аўстраліі знайшла самы надзьмуты і счырванелы тварык.
→Аўстралійская школьніца зьдзейсьніла кругасьветнае плаваньне

У 16-гадовай Джэсыкі Ўотсан атрымалася праплыць на яхце вакол зямнога шару за 7 месяцаў. Дзяўчына паставіла рэкорд, бо стала самым юным мараплаўцам, у якога атрымалася зьдзейсьніць адзіночную кругасьветку.
→Яшчэ адна дзяўчына-падлетак адправілася ў кругасьветку на яхце

Яхта 16-гадовай амэрыканкі Эббі Сандэрлэнд адплыла ў нядзелю з Лос-Анджэлесу. Эббі прэтэндуе на тытул наймаладзейшага мараплаўца, які калі-небудзь зьдзяйсьняў кругасьветную вандроўку на яхце. Між іншым, недзе ў Атлянтыцы ўжо трэці месяц знаходзіцца іншая маладая скаральніца акіяну — аднагодка Эббі аўстралійка Джэсыка Ўотсан.
16-гадовая аўстралійка адправілася ў кругасьветку

Аўстралійская школьніца паспрабуе ў адзіночку ажыцьцявіць кругасьветнае плаваньне пад парусам. Сёньня раніцай яхта Ella’s Pink Lady, якой кіруе 16-гадовая Джэсыка Ўотсан, пакінула сіднейскую гавань і ўзяла курс на захад. Мяркуецца, што плаваньне працягнецца 8 месяцаў.
→Аўстралійскіх дзяцей выратавала дапамога, выкліканая праз Facebook

Дзьве дзяўчынкі, якія трапілі ў ліўневую каналізацыю, замест таго, каб набраць тры нулі (аўстралійскі аналяг нашага 103), проста абнавілі свой статус у сетцы Facebook. На шчасьце, адзін зь іх сяброў знаходзіўся ў гэты час
У Аўстраліі відэакамэры пачалі ўсталёўваць у прымерачныя

Аўстралійская сетка джынсавых крамаў Jeanswest пачынае ўсталёўваць відэакамэры ў прымерачных. Але ня дзеля таго, каб сачыць, ці не зьбіраюцца несумленныя пакупнікі прыбраць да рук іх прадукцыю. Кампанія хоча дапамагчы дамам адказаць на пытаньне, якое ўвесь час прыносіць ім пакуты: «ці не выглядае мой азадак занадта вялікім у гэтых джынсах?»
→
У Аўстраліі судзіць будуць праз Інтэрнэт

Праз сыстэму JusticeLink некаторыя судовыя справы будуць разглядацца судзьдзём у рэжыме рэальнага часу. Гэта значыць, што пракурор і адвакат будуць дасылаць яму свае аргумэнты мэйлам. Судзьдзя, прачытаўшы лісты ад абодвух бакоў, адразу прымае рашэньне. Гэта першая падобная сыстэма ў сьвеце.
→Аўстралійцы Curse ov Dialect у Беларусі: «Рэспэкт усім культурам сьвету!»
Трэба бачыць – гэта якраз пра тое, што робяць на сцэне Curse ov Dialect. Умееш ты танчыць ці не – тваё цела само пачне рухацца ў такт музыцы. Так можна апісаць нядзельнае шоў у Менску. У межах эўрапейскага турнэ аўстралійцы з этна-псыха-гіп-гопам завіталі ў Беларусь. Сёньня Curse ov Dialect можна засьпець яшчэ ў Баранавічах, а заўтра – ў Берасьці. Хто, як, чаму і навошта?
→Аўстралійцы Curse ov Dialect з канцэртам у Менску
Унікальны этна-псыха-гіп-гоп праект Curse ov Dialect зладзіць канцэрт у Менску ў межах свайго эўрапейскага туру. Дзякуючы разнастайнаму паходжаньню – мальтыйскае, македонскае, індыйскае, маёры і пакістанскае – іх музыка ўяўляе сабой неаднароднае спляценьне культураў. Палітычныя тэксты, востры стыль і ўнікальныя музычныя матывы 16 верасьня ў Night Star.
→Навучаньне робіць людзей маладзейшымі і дабрэйшымі
Асабліва, калі ім 86 год. Вучыцца ніколі ня позна – такое меркаваньне ўласьціва самым розным людзям па ўсім сьвеце. Найбольшую цікаўнасьць сярод іх прадстаўляюць навучэнцы школаў ды ўнівэрсытэтаў, якія знаходзяцца на пэнсіі.
→