У Аўстраліі судзіць будуць праз Інтэрнэт

Праз сыстэму JusticeLink некаторыя судовыя справы будуць разглядацца судзьдзём у рэжыме рэальнага часу. Гэта значыць, што пракурор і адвакат будуць дасылаць яму свае аргумэнты мэйлам. Судзьдзя, прачытаўшы лісты ад абодвух бакоў, адразу прымае рашэньне. Гэта першая падобная сыстэма ў сьвеце.­

­­

«У той час, як выпрабаваная часам судовая сыстэма застанецца некранутай, JusticeLink рацыяналізуе судовы працэс, зьберагаючы тым самым мільёны даляраў выдаткаў і незьлічоныя гадзіны, што трацяцца ў залях суда», — тлумачыць юрыст John Hatzistergos.

Кошт першай і адзінай у сьвеце кампутаровай судовай сыстэмы шырокай юрысдыкцыі — 43,3 мільёны даляраў.

Праз JusticeLink ужо прайшлі онлайн 167 слуханьняў Вярхоўнага суда. 11 лютага сыстэма будзе ўсталяваная ў абласным судзе Новага Паўднёвага Ўэльсу. І хаця цягам году JusticeLink ахопіць усе буйныя гарады Аўстраліі, існуюць абмежаваньні на яе ўжываньне па характару справы.

Малюнак з Norsoft Consulting

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0636 seconds.