У Аўстраліі відэакамэры пачалі ўсталёўваць у прымерачныя

Аўстралійская сетка джынсавых крамаў Jeanswest пачынае ўсталёўваць відэакамэры ў прымерачных. Але ня дзеля таго, каб сачыць, ці не зьбіраюцца несумленныя пакупнікі прыбраць да рук іх прадукцыю. Кампанія хоча дапамагчы дамам адказаць на пытаньне, якое ўвесь час прыносіць ім пакуты: «ці не выглядае мой азадак занадта вялікім у гэтых джынсах?»

Камэра для «пятай кропкі» мусіць дапамагчы пакупнікам зірнуць на гэтую праблемную ў пляне выбару вопраткі частку цела пад іншым вуглом і ацаніць, як яна глядзіцца ў джынсах, якія адпавядаюць апошнім модным тэндэнцыям.

Жанчына, якая вывучае ў люстэрку свае джынсы

Цяпер замест таго, каб круціцца на месцы каля люстэрка, каб зразумець, як вопратка сядзіць ззаду, пакупнік сеткі Jeanswest можа ўбачыць сваё адлюстраваньне праз камэры, якія выводзяць выяву на экраны ў прымерачных. Пры гэтым камэры не запісваюць матэрыял, які здымаюць, адзначаюць у кампаніі.

Jeanswest, якая валодае больш 2200 крамамі джынсаў і паўсядзённай вопраткі ў Аўстраліі, Новай Зэляндыі, Кітаі і на Блізкім Усходзе ўжо ўсталявала камэры ў трох крамах у Аўстраліі і плянуе да канца году зрабіць гэта ў крамах за мяжой.

Паводле The Daily Telegrap

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0613 seconds.