Аўстралійская школьніца зьдзейсьніла кругасьветнае плаваньне

У 16-гадовай Джэсыкі Ўотсан атрымалася праплыць на яхце вакол зямнога шару за 7 месяцаў. Дзяўчына паставіла рэкорд, бо стала самым юным мараплаўцам, у якога атрымалася зьдзейсьніць адзіночную кругасьветку.
→Яшчэ адна дзяўчына-падлетак адправілася ў кругасьветку на яхце

Яхта 16-гадовай амэрыканкі Эббі Сандэрлэнд адплыла ў нядзелю з Лос-Анджэлесу. Эббі прэтэндуе на тытул наймаладзейшага мараплаўца, які калі-небудзь зьдзяйсьняў кругасьветную вандроўку на яхце. Між іншым, недзе ў Атлянтыцы ўжо трэці месяц знаходзіцца іншая маладая скаральніца акіяну — аднагодка Эббі аўстралійка Джэсыка Ўотсан.
16-гадовая аўстралійка адправілася ў кругасьветку

Аўстралійская школьніца паспрабуе ў адзіночку ажыцьцявіць кругасьветнае плаваньне пад парусам. Сёньня раніцай яхта Ella’s Pink Lady, якой кіруе 16-гадовая Джэсыка Ўотсан, пакінула сіднейскую гавань і ўзяла курс на захад. Мяркуецца, што плаваньне працягнецца 8 месяцаў.
→