Навучаньне робіць людзей маладзейшымі і дабрэйшымі

Асабліва, калі ім 86 год. Вучыцца ніколі ня позна – такое меркаваньне ўласьціва самым розным людзям па ўсім сьвеце. Найбольшую цікаўнасьць сярод іх прадстаўляюць навучэнцы школаў ды ўнівэрсытэтаў, якія знаходзяцца на пэнсіі.

Гісторыі людзей, якія вырашаюць напрыканцы жыцьця павучыцца выклікаюць як мінімум цікаўнасьць.

Зусім нядаўна ў Аўстраліі адзін жвавенькі дзядок атрымаў ступень бакаляўра ў 91 год.

Другі дзед, па прозьвішчу Муншы Раму, якому нядаўна споўнілася 120 год, яшчэ не прапусьціў ніводнага занятку ў мясцовай школе для сталых людзей, паведамляе ІТАР-ТАСС. Ды ўвогуле, навучаецца ён добра, ловіць усе на ляту, тым больш каля Муншы сядзіць яго сын Панджаб Чанд, якому нядаўна стукнула 90!

Не адстае ад іншаземцаў і жыхар Кеніі Кімані Маруге (86 год). Хоць ён і нашмат маладзейшы за сваіх калегаў зь Індыі, Кімані адчувае ў сабе моц навучацца разам зь дзесяцігадовымі дзеткамі ў адной з правінцыйных школаў Кеніі. 

Няпростае рашэньне трахнуць косткамі ды пайсьці вучыцца Кімані прыняў пасля таго, як улады краіны, за незалежнасьць якой ён змагаўся ў маладосці і таму не пасьпеў атрымаць адукацыю, увялі бясплатную пачатковую адукацыю.

Як перадае радыё “The Voice of Russia”, любімымі дысцыплінамі Кімані сталі матэматыка і мова суахілі. Ніякіх прывілеяў у самага сталага навучэнца краіны няма, адзінае што настаўнікі частуюць яго ў перапынках гарбатай. 

Усе мае сябры, яны мяне любяць, дапамагаюць мне. Зь імі я маладзею душой”, - кажа Кімані.

Дырэктарку ён заве па афрыканскай традыцыі “мама”, хаця і падыходзіць яна свайму навучэнцу ў дочкі.

Сярод іншых ня вельмі маладых навучэнцаў плянэты Кімані выгодна вылучае яго вядомасьць у сьвеце. Ён ужо патрапіў дзякуючы сваей празе да ведаў у Нью-Йорк па запрашэньню ААН, а ў гэтым годзе мае ўсе шанцы стаць яшчэ і супэр-зоркаю, бо постаць Кімані ўзялі на прыцэл галівудзкія кіношнікі, прыезд якіх у вёску Кімані чакаецца бліжэйшым часам.

Сам Кімані не губляе аптымізму, і кажа, што калі-небудзь скончыць унівэрсытэт і стане прафэсарам.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0598 seconds.