Студэнт БДАМ знайшоў чалавека, які варыць піва па ўласным рэцэпце, і атрымаў $2100

Студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Кірыла Сынкоў атрымаў 18 млн. рублёў ці $2 100 ад «Лідскага піва» за лепшую працу, прысвечаную вывучэння піўной гісторыі Беларусі. Узнагароджанне адбылося ўчора ў Менску.
→…Юра Стыльскі: «З’язджаць на хутары — гэта імпатэнскі двіж нейкі»
Днямі мы заехалі ў госці да лідэра «свежазабароненага» берасцейскага гурта «Дай дарогу!», Юры Стыльскі распавёў Generation.by пра тое, як бацюшка, з якім яны разам некалі панкавалі, цяпер чысціць яму мозг, чаму Менск — гэта вялікая вёска, а Берасце — еўрапейскі горад, чаму з’язджаць на хутары — гэта «імпатэнскі двіж нейкі», чаму плачуць супрацоўнікі «Еўраопт», як уцячы з лабірынтаў РАУС, навошта ў пакоі патрэбная вялікая груша і каму з берасцейскага гарвыканкаму пара ісці даіць кароваў.
→…Маладая мастачка прэзентуе калажы пра нязведаныя краіны

У малой залі галерэі сучаснага мастацтва «Ў» 25 кастрычніка было сапраўды не прапіхнуцца. Маленькі калідор паміж кнігарняй і самой галерэяй ператварыўся ў выставачную пляцоўку. На сценах паўсюль развешаныя дзіўныя калажы афрыканскіх матываў, на стале стаіць віно, ляжаць цукеркі, якія ўцішку цягае маленькая дзяўчынка. Уся гэтая таўканіна ёсць вынікам прэзентацыі чарговага праекту галерэі, які засяроджвае ўвагу гледача на творчасці маладой мастачкі Ганны Бундзелевай.
→…Love, peace і пячэнькі
«Я сілкуюся энергіяй людзей. Пры канцы я адчуваю сябе чалавекам з суперсілай, гатовым чытаць і дарыць эмоцыі да бясконцасці», — кажа Алесь.
Чым жыве сучасны малады паэт, і чаму яму важна выступаць на публіцы? Generarion.bY трапіў у адзін з менскіх хостэлаў, дзе паэт Алесь Снег у прыцемках пачытаў свае вершы і распавёў, чаму ён не творыць пад таблеткамі.
→…Антон Сурапін. Ніколі не пайду на плошчу, каб крычаць «Жыве Беларусь»
Студэнт журфака, які правёў летнія вакацыі ў СІЗА КДБ, у серыі размоваў Generation.by «Кім я стану, калі вырасту», распавядае пра тое, як слуцкія міліцыянеры разбураюць дзіцячыя мары, як стаў мужчынам, чаму не грае болей у гульні, каму даў у нос і чым будзе займацца, пакуль людзі на плошчы крычаць «Жыве Беларусь!»
→…Творчы вэрхал Кацярыны Пытлевай і Дзіты Карэлінай ў галерэі «Ў»
Творчы вэрхал адбываўся ў галерэі «Ў». Нагодай для гэтага стаў арт-вечар, прысвечаны прэзентацыі кнігі вершаў вядомай беларускай спявачкі, ды-джэя, тэлезоркі Кацярыны Пытлевай «Внутренности» і спектакля Дзіты Карэлінай «Ad Libitum» , падрыхтаваным разам з яе пяцігадовай дачкой Марленай. Пытлева адкрыла свету свае вершы часоў юнацтва, што раней хавала пад псеўданімам, а Карэліна ўладкавала ў галерэі сапраўдную шыбеніцу.
→…А дзе людзі?
Мне, як пераважна гарадскому жыхару, заўсёды было цікава пабачыць і адчуць на сабе сапраўднае жыццё вёскі. Каб з водарам сена, свежым малаком ды іншай рамантыкай. Таму на сутыку лета-восень з радасцю і прыемным прадчуваннем выправілася ў вёску Здзітава ў госці да Тані — у «мірны час» прыгажунькі-студэнткі Акадэміі кіравання, а ўлетку — працавітай дачкі гаспадарлівых бацькоў.
→…У Менску раскрылі тэму аднаполага кахання

Яшчэ да дэбюту кніга выклікала вялікую колькасць спрэчак і дэбатаў у Інтэрнэце. І не дзіўна: у ёй закранаюцца тэмы аднаполага кахання і бісэксуалізму, якія чытачамі не заўжды адназначна ўспрымаюцца. Паэтка смела вынесла часткова табуяваную ў беларускай літаратуры тэму на ўсеагульны разгляд.
→…Андрусь Такінданг. Патрэбна быць гатовым даць некаторым у рыла

Андрусь Такінданг — новы герой сэрыі інтэрвію Generation.by з аднагодкамі «Кім я стану, калі вырасту». Музыка, саліст гурта «Рэха», паэт, мастак і вядучы распавядае пра тое, як у дзяцінстве выплавіў кастэт з алавяных салдацікаў, марыў пайсьці ў дэсантнікі, пра тое кім стаў дзякуючы вёсцы і чаму часам небясьпечна, калі мары спраўджваюцца.
→…Піцерскі фармат вулічных фотавыставаў «ФотаСушка» рэалізавалі ў Менску

Упершыню для Менску, у адным з дворыкаў музэю гісторыі гораду прайшла незвычайная фотавыстава «Сушка», якая аб’яднала фатографаў абсалютна рознага калібру — аматараў і прафэсіяналаў, ламаграфаў і прыхільнікаў клясыкі ў фатомастацтве. Кожны мог выставіць на ўсеагульны прагляд уласныя працы, проста падвесіўшы іх на вяроўцы прышчэпкамі.
→…