Піцерскі фармат вулічных фотавыставаў «ФотаСушка» рэалізавалі ў Менску

Упершыню для Менску, у адным з дворыкаў музэю гісторыі гораду прайшла незвычайная фотавыстава «Сушка», якая аб’яднала фатографаў абсалютна рознага калібру — аматараў і прафэсіяналаў, ламаграфаў і прыхільнікаў клясыкі ў фатомастацтве. Кожны мог выставіць на ўсеагульны прагляд уласныя працы, проста падвесіўшы іх на вяроўцы прышчэпкамі.

Ідэя акцыі ў тым, што ў абмен на свае здымкі можна забраць любыя іншыя. Сваю фатаграфію можна падпісаць, пакінуць на звароце каардынаты для сувязі ці незвычайнае пасланьне незямной цывілізацыі, тут фантазію ніхто не абмяжоўваў.

Пра акцыю Generation.by распавядае адна з арганізатарак ФотаСушкі Вольга Мяльгуй:

«Мы хацелі, каб людзі, якія прыйшлі сюды атрымалі порцыю натхненьня, цудоўна правялі час з калегамі і пазнаёміліся з новымі асобамі ў галіне фотамастацтва. Кожны знойдзе тут працы, якія адпавядаюць уласнаму непаўторнаму густу. Хто ведае, можа тут знойдзецца новы геній».

Атмасфэра была накаляна да мяжы, такую вялікую колькасьць фатографаў і творчых асоб ня кожны дзень магчыма пабачыць. Фотаздымач быў неад’мнай рысай усіх наведвальнікаў. Паветра драньцьвела ад безлічы гукаў затвору фотаздымачэй.

Першы раз «Сушка» адбылася ў Санкт-Пецярбургу два гады таму. Фармат, прапанаваны расейскім фатографам Андрэем Кезіным, просты: прынось фотаздымкі, вешай на вяроўку, тусуйся і мяняй свае здымкі на іншыя. Простасьць і дасупнасьць ідэі забясьпечыла ёй распаўсюд на іншыя гарады Расеі: Масква, Уладзівасток, Петразаводзк ды іншыя, а таксама трапіла ў краіны СНД. Такая ж выстава ў працяг расейскага фотапраекту прайшла і ў Празе, а цяпер — і ў Менску.


Фота аўтаркі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0627 seconds.