Творчы вэрхал Кацярыны Пытлевай і Дзіты Карэлінай ў галерэі «Ў»
Творчы вэрхал адбываўся ў галерэі «Ў». Нагодай для гэтага стаў арт-вечар, прысвечаны прэзентацыі кнігі вершаў вядомай беларускай спявачкі, ды-джэя, тэлезоркі Кацярыны Пытлевай «Внутренности» і спектакля Дзіты Карэлінай «Ad Libitum» , падрыхтаваным разам з яе пяцігадовай дачкой Марленай. Пытлева адкрыла свету свае вершы часоў юнацтва, што раней хавала пад псеўданімам, а Карэліна ўладкавала ў галерэі сапраўдную шыбеніцу.
→21.09.2012
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS