NASA і Google ствараюць «унівэрсытэт глябальных праблем чалавецтва»

Так званы «Унівэрсытэт сінгулярнасьці» будзе рыхтаваць спэцыялістаў для вырашэньня глябальных праблемаў чалавецтва ў эпоху хуткага тэхналягічнага прагрэсу: глябальнае пацяпленьне і энэргетычныя праблемы побач з голадам і хваробамі. Сярод плянуемых курсаў тэмы з розных сфэраў ведаў: біятэхналёгіі, нанатэхналёгіі, штучны інтэлект, этыка і многія іншыя.

→…
04.02.2009
Уні Вера

Наступную мэту тэлескопа «Хабл» вызначаюць інтэрнэт-карыстальнікі

Наступную мэту тэлескопа «Хабл» вызначаюць інтэрнэт-карыстальнікі

NASA дало магчымасьць інтэрнэт-карыстальнікам вырашаць, на што наступным разам зьвярнуць увагу легендарнаму касьмічнаму тэлескопу «Хабл». Акцыя ладзіцца ў межах міжнароднага году астраноміі — любы карыстальнік можа прагаласаваць за адну з шасьці магчымых мэтаў: яшчэ не сфатаграфаваныя «Хаблам» галяктыкі, плянэтарныя туманнасьці і рэгіён з актыўным зораўтварэньнем.

→…
02.02.2009
Косьця Прагулевіч

На Марсе знойдзены лёд, а на марсіянскай глебе можна вырошчваць спаржу

На Марсе знойдзены лёд, а на марсіянскай глебе можна вырошчваць спаржу

Ужо месяц на Чырвонай плянэце працуе зонд Phoenix у пошуках адказу на пытаньне «ці ёсьць жыцьцё на Марсе?». Найпершай задачай зьяўляюцца пошукі вады, бо дзе вада — там жыцьцё. А апошнія вынікі хімічнага аналізу марсіянскага грунту сьведчаць, што жыцьцё там цалкам магло быць. «Жыцьцё зямнога тыпу было б шчасьлівае існаваць на гэтай глебе», — заявіў адзін з дасьледнікаў з каманды NASA.

→…
30.06.2008
tarka

На Марс у пошуках вады прызямліўся «Фэнікс»

На Марс у пошуках вады прызямліўся «Фэнікс»

Сёньня на Марс прызямліўся касьмічны апарат «Фэнікс» і пачаў дасылаць першыя фотаздымкі на Зямлю. З дапамогай гэтага зонду, які быў запушчаны яшчэ ў жніўні мінулага году, навукоўцы хочуць знайсьці сьляды вады. Тады можна будзе даць самы дакладны на сёньня адказ на пытаньне: ці ёсьць жыцьцё на Марсе.

­→…
26.05.2008
Лебэг

Знойдзена першая плянэта з зямным пэрыядам авароту вакол зоркі

Астраномы з абсэрваторыі Хобі-Эбэрлі ў Заходнім Тэхасе (ЗША) вынайшлі чарговую плянэту, якая месьціцца за межамі Сонечнай сыстэмы. На сёньня вядома каля 220 такіх плянэтаў, але выяўленая мае арбіту як у Зямлі і аварочваецца вакол зоркі – чырвонага гіганта, які знаходзіцца на перадапошняй стадыі сваёй эвалюцыі. Сытуацыя моцна нагадвае Зямлю і Сонца, але ў будучым.

­→…
03.08.2007
Андрэй Кa

Разгаданая стогадовая таямніца Сонца

Дасьледнікі змаглі растлумачыць таямнічы фэномэн, зьвязаны з Сонцам, які не даваў спакою навукоўцам на працягу стагодзьдзя. Дагэтуль астраномы не маглі зразумець, чаму верхнія часткі сонечнай атмасфэры маюць больш высокую тэмпэратуру ў параўнаньні з ніжняй часткай паверхні.

→…
31.05.2007
Андрэй Кa

Зламалася галоўная камэра тэлескопа «Хабл»

Любіце добрыя фотаздымкі космасу? На жаль, новых якасных здымкаў давядзецца чакаць амаль год, бо асноўная камэра касьмічнага тэлескопа «Хабл» перастала працаваць з-за праблемаў з электрычнасьцю.

→…
30.01.2007
Уні Вера

На Марсе ёсьць вада?

Адвечнае пытаньне пра жыцьцё на Марсе хвалюе ня толькі навукоўцаў. Амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA аб’явіла аб знаходжаньні на Марсе сьведчаньняў таго, што на ягонай паверхні ў апошнія пяць год цякла вада.

→…
08.12.2006
tarka

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.071 seconds.