Разгаданая стогадовая таямніца Сонца

Дасьледнікі змаглі растлумачыць таямнічы фэномэн, зьвязаны з Сонцам, які не даваў спакою навукоўцам на працягу стагодзьдзя. Дагэтуль астраномы не маглі зразумець, чаму верхнія часткі сонечнай атмасфэры маюць больш высокую тэмпэратуру ў параўнаньні з ніжняй часткай паверхні.

Адмыслоўцы пры падтрымцы National Science Foundation і NASA выказалі здагадку, што гукавыя хвалі, пакідаючы ўнутраную частку Сонца, ствараюць фантаны гарачага газу, які фармуе і сілкуе тонкі рэгіён у сонечнай атмасфэры, які выглядае як чырвонае агністае кольца вакол Месяца пры поўным Сонечным зацьменьні, паведамляе NSF.

Гэты раён, названы як храмасфэра з-за свайго колеру, зьяўляецца вінаватым у ўльтрафіялетавай радыяцыі, якая дасягае Зямлі, ствараючы азонавы пляст.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0581 seconds.