Знойдзена першая плянэта з зямным пэрыядам авароту вакол зоркі

Астраномы з абсэрваторыі Хобі-Эбэрлі ў Заходнім Тэхасе (ЗША) вынайшлі чарговую плянэту, якая месьціцца за межамі Сонечнай сыстэмы. На сёньня вядома каля 220 такіх плянэтаў, але выяўленая мае арбіту як у Зямлі і аварочваецца вакол зоркі – чырвонага гіганта, які знаходзіцца на перадапошняй стадыі сваёй эвалюцыі. Сытуацыя моцна нагадвае Зямлю і Сонца, але ў будучым.

­

Па словах астраномаў, толькі 10 экзаплянэтаў з 220 аварочваюцца вакол чырвоных гігантаў, паведамляе Cybersecurity.ru.

Выяўленая плянэта апынулася яшчэ й самай дальняй з усіх вядомых – адлегласьць ад яе да Зямлі складае каля 300 сьветлавых год. Але па астранамічных мерках, жыцьцё гэтай плянэты хутка скончыцца, паколькі яна кружыць вакол паміраючай зоркі – чырвонага гіганта.

Спэцыялісты NASA заяўляюць, што вывучэньне дадзенай сыстэмы можа быць вельмі карысным, паколькі зорка фактычна ўяўляе з сябе копію Сонца ў павялічаным варыянце, дакладней таго, што адбудзецца з сонцам праз некалькі мільярдаў год.

У любым выпадку згодна сучасным разьлікам астраномаў, прыкладна праз 2 млрд. год Зямля апынецца незаселенай, бо да таго часу актыўнасьць Сонца рэзка ўзрасьце і клімат на нашай плянэце стане невыносна сухім і сьпякотным.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.082 seconds.