Беларусь запрасілі да ўдзелу ў распрацоўцы агульнаэўрапейскай моладзевай дэклярацыі

Такую прапанову агучыў сёньня міністру адукацыі Беларусі Аляксандру Радзькову кіраўнік дэлегацыі з Савету Эўропы
Радзькоў заявіў, што беларускіх студэнтаў цяпер будуць лепей вучыць замежным мовам
Міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў заявіў сёньня, што практычная падрыхтоўка беларускіх студэнтаў па замежных мовах будзе ўзмоцненая.
→Памылка Радзькова: у Францыі разьмеркаваньня няма

Міністар адукацыі Аляксандр Радзькоў у сваім нядаўнім выступе назваў прымусовае разьмеркаваньне міжнароднай практыкай і заявіў, што яно існуе «ў той жа Францыі». Як высьвятляецца, доктар пэдагагічных навук Радзькоў мае скажонае ўяўленьне аб французскай адукацыйнай сыстэме.
→Радзькоў лічыць прымусовае разьмеркаваньне карысным і зьбіраецца яго разьвіваць

Міністар адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў лічыць, што выпускнікам падабаецца прымусовае разьмеркаваньне, а «ехаць на вёску прэстыжна». Аб гэтым ён заявіў у Савеце рэспублікі ў час абмеркаваньня законапраекту «Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі».
→Міністар адукацыі Радзькоў: Беларусь будзе далучацца да Балоньскага працэсу, бо гэта не закране ідэалёгію

Нечаканую заяву зрабіў міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў. Паводле яго словаў, у Беларусі рыхтуюцца да таго, каб афіцыйна ўвайсьці ў Балоньскі працэс, бо гэта не закране ідэалёгію беларускай адукацыі.
На дадзены момант Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, якая не далучылася да працэсу стварэньня супольнай эўрапейскай адукацыйнай прасторы.
→Радзькоў ня бачыць сэнсу вяртаць ЭГУ ў Менск
Міністар адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў заявіў: «Мы не разглядаем пытаньне аб вяртаньні ЭГУ».
→Радзькоў: рэнтабэльнасьць навучаньня ў ВНУ Беларусі складае 5%
Міністар адукацыі Беларусі Аляксандар Радзькоў заявіў, што кошт платнага навучаньня ў ВНУ Беларусі адпавядае рэальным выдаткам і рэнтабэльнасьць складае толькі 5%. Тым часам кошт адукацыі ў БДУ павялічыўся за бягучы навучальны год на 11%.
→Насуперак абяцаньням Радзькова колькасьць бюджэтных месцаў на пэдагагічныя і эканамічныя спэцыяльнасьці скарочаная
Толькі два тыдні таму міністар адукацыі Беларусі Радзькоў разважаючы пра лічбы прыёму ў ВНУ запэўніваў, што скарачэньня набору на пэдагагічныя, эканамічныя і юрыдычныя спэцыяльнасьці сёлета не адбудзецца, паколькі існуе запатрабаванасьць у такіх спэцыялістах. Аднак сёньня яго намесьнік паведаміў супрацьлеглую інфармацыю. Колькасьць бюджэтных месцаў на спэцыяльнасьці эканамічнага, юрыдычнага і пэдагагічнага профілю скарацілася на 3%. Агульная колькасьць бюджэтных месцаў ува ўсіх ВНУ павялічылі толькі на 410 месцаў. Абітурыентаў жа сёлета будзе амаль у два разы болей за папярэднія гады.
→Абітурыентаў-2009 будзе амаль ў два разы болей, але кантрольныя лічбы прыёму ў ВНУ «ня зьведаюць моцных зьмен»
Міністар адукацыі Радзькоў сёньня абверг ранейшую заяву свайго намесьніка Казіміра Фарыно аб павялічэньні колькасьці бюджэтных месцаў у беларускіх ВНУ у 2009 годзе. Радзькоў заявіў, што кантрольныя лічбы прыёму ў ВНУ «ня зьведаюць моцных зьмен».
→Радзькоў: нашы спэцыялісты ня ведаюць ангельскай мовы, але Беларусь лепшая ў Эўропе па ўзроўні вышэйшай адукацыі
Учора 14 траўня міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў заявіў, што нашы спэцыялісты ня ведаюць замежных моваў і ў гэтым ёсьць небясьпека для эканомікі краіны. Аднак ня гледзячы на тое, паводле інфармацыі міністра, Беларусь па ўзроўні вышэйшай адукацыі займае адно зь першых месцаў сярод краін СНД і Эўропы.
→

Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп