Студэнтаў БДУІР засялілі ў новы інтэрнат без Інтэрнэту і працуючых ліфтоў
![Студэнтаў БДУІР засялілі ў новы інтэрнат без Інтэрнэту і працуючых ліфтоў](mediashare/cl/dbgf3c11vd0ypatc8gaj2mgjnptkf7-tmb.png)
660 студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту інфарматыкі і радыёэлектронікі аўральна засялілі ў яшчэ не да канца дароблены інтэрнат у студэнцкай вёсцы ў Менску. Выбару студэнтам не пакінулі: тых, хто жыў у іншым інтэрнаце ўніверсітэту на вуліцы Якуба Коласа, абавязалі выехаць да 1 снежня: будынак зачыніўся на рамонт перад чэмпіянатам свету па хакеі.
→Віцэ-прэм’ер прапанаваў адмовіцца ад навучання эканамістаў і юрыстаў у тэхнічных і аграрных ВНУ
![Віцэ-прэм’ер прапанаваў адмовіцца ад навучання эканамістаў і юрыстаў у тэхнічных і аграрных ВНУ](mediashare/dw/ozsv1qjftfoxxpr9t7d3360rk9u0rb-tmb.png)
Віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Анатоль Тозік заклікаў «аптымізаваць набор на спецыяльнасці» беларускіх універсітэтаў. Гэтым разам пад крытыку Тозіка патрапілі аграрныя і тэхнічныя ВНУ, што рыхтуюць юрыстаў і эканамістаў.
→Рашэньне прынятае: Разьмяркоўваць будуць пасьля трэцяга курсу
![Рашэньне прынятае: Разьмяркоўваць будуць пасьля трэцяга курсу](mediashare/b9/cdzwmn4siuc99shpyt4cdm4bp1ffrt-tmb.png)
Прымусовае разьмеркаваньне студэнтаў будзе адбывацца за год да сканчэньня навучаньня.
→Тозік настойвае: разьмяркоўваць студэнтаў трэба за год да дыплёму
![Тозік настойвае: разьмяркоўваць студэнтаў трэба за год да дыплёму](mediashare/b9/cdzwmn4siuc99shpyt4cdm4bp1ffrt-tmb.png)
Віцэ-прэм’ер Беларусі Анатоль Тозік чарговы раз прапанаваў перанесьці прымусовае разьмеркаваньне студэнтаў з апошняга на перадапошні год навучаньня, каб «нацэліць студэнта на прафэсійную дзейнасьць». Яго папярэдняя прапанова аб павелічэньні тэрміну разьмеркаваньня да 3 гадоў была раскрытыкаваная адукацыйнымі чыноўнікамі.
→Чыноўнікі раскрытыкавалі прапанову Тозіка аб разьмеркаваньні на 3 гады
![Чыноўнікі раскрытыкавалі прапанову Тозіка аб разьмеркаваньні на 3 гады](mediashare/b9/cdzwmn4siuc99shpyt4cdm4bp1ffrt-tmb.png)
Дзяржаўная газэта «Звязда» прыводзіць крытыку прапановы віцэ-прэм’ера беларускага ўраду Анатоля Тозіка павялічыць тэрмін адпрацоўкі па разьмеркаваньні з двух да трох гадоў. Гучаць нават заклікі цалкам адмовіцца ад прымусовай працы пасьля ўнівэрсытэту.
→У два разы падвысіцца плата на эканамічных і юрыдычных спэцыяльнасьцях
![У два разы падвысіцца плата на эканамічных і юрыдычных спэцыяльнасьцях](mediashare/dw/ozsv1qjftfoxxpr9t7d3360rk9u0rb-tmb.png)
Міністар адукацыі Сяргей Маскевіч падтрымаў прапанову віцэ-прэм’ера Анатоля Тозіка ўзьняць кошты па найбольш папулярных спэцыяльнасьцях у два разы ўжо з наступнага году. Акрамя гэтага, Маскевіч паабяцаў болей не падвышаць кошты на навучаньне. У гэтым навучальным годзе.
→Віцэ-прэм’ер патрабуе падвысіць кошт навучаньня на прэстыжных спэцыяльнасьцях у 2 разы
Тозік працягвае выдаваць парадаксальныя прапановы
Узьняць да завоблачных кошты на адукацыю на найбольш прэстыжных спэцыяльнасьцях
Тозік хоча зрабіць разьмеркаваньне «больш прывабным» праз скарачэньне набору
![Тозік хоча зрабіць разьмеркаваньне «больш прывабным» праз скарачэньне набору](mediashare/kf/ge59iqpkx94x5dajzq1kyckuhp25kh-tmb.png)
Намесьнік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік прапанаваў зьмяніць мэтады заахвочваньня маладых спэцыялістаў да адпрацоўкі па прымусовым разьмеркаваньні пасьля сканчэньня навучаньня. Акрамя гэтага, ён лічыць, што студэнтаў варта адпраўляць на стажыроўкі ў замежныя ўнівэрсытэты, а ў Беларусь запрашаць замежных выкладчыкаў.
→Віцэ-прэм’ер: думаем, каб разьмяркоўваць студэнтаў ужо на 4-м курсе
Віцэ-прэм’ер Беларусі Анатоль Тозік абвясьціў аб плянах ураду перанесьці разьмеркаваньне студэнтаў на чацьверты курс. Таксама чыноўнік заявіў, што беларуская адукацыя «нічым ня горшая за эўрапейскую і амэрыканскую», таму рэфармаваць яе ня будуць, а ўступленьне ў Балоньскую сыстэму адбываецца дзеля «доступу да сусьветнай адукацыйнай прасторы».
→![RSS RSS](themes/a/i/rss1616.gif)