«Ты ни при чём»: новы кліп «Ляпіса Трубяцкога» на аснове вулічных графіці
Новы кліп «Ляпіса Трубяцкога» на песьню «Броненосец» з апошняга альбому «Рабкор» сёньня прэзэнтаваны ў Сеціве. Аўтарам відэа выступіў усё той жа Аляксей Церахаў у суаўтарстве з 60 мастакамі, якія даслалі выявы з графіці.
→Graffiti распачынае трэці Open Music Fest
Клюб «Графіці» аб'явіў старт чарговага фэстывалю-конкурса маладых выканаўцаў «Graffiti Open Music Fest». Да 15 кастрычніка прымаюцца заяўкі ад гуртоў.
→Менскія графітчыкі дасталі ЖЭСаўцаў
За апошнія паўтара гады менскія графітчыкі размалявалі болей за 6 тысячаў дамоў. Адзін з найбольш папулярных у майстроў вулічнай фарбы менскіх раёнаў — правы бок вуліцы Прытыцкага. На будынках там штодня зьяўляецца па некалькі «несанкцыяваных надпісаў і малюнкаў».
→Клюб «Графіці» забараніў паленьне
З красавіка паб-клюб «Графіці» пяройдзе ў катэгорыю клюбаў без цыгарэтнага дыму. Ініцыятыву, якая зьяўляецца ўласнай і не зьвязаная зь нейкімі дзяржаўнымі забаронамі, публіка сустрэла станоўча.
→Распачаты прыём заявак на Graffiti Open Music Fest 2
Graffiti Open Music Fest на ўсіх парах нясецца ў накірунку да фінішнай прамой, зараз барацьба ў самым разгары, хтосьці ўжо прарваўся наперад, хтосьці ўпаў на полі бою, але відавочна адно — ідэя апраўдала сябе і новыя імёны прабіліся на сцэну. Працэсам захапіліся ня толькі арганізатары, але й самі ўдзельнікі, іх прыхільнікі, выпадковыя гледачы і сябры журы. Скандалы, інтрыгі, расьсьледаваньні — новая кроў крочыць на музычную сцэну рашуча і экстрэмальна.
→У «Графіці» прайшло ўручэньне ўзнагародаў Ultra-Music Awards 2009
Generation.bY працягвае адсочваць беларускія музычныя ўзнагароды па выніках 2009 году. 20 лютага ў менскім клюбе «Графіці» падведзеныя вынікі Ultra-Music Awards, у межах якой адзначаныя беларускія і замежныя выканаўцы, а таксама музычныя падзеі году. The Blackmail, The UNB, Akute, The Toobes, Піт Паўлаў, клюб «Графіці» — усе атрымалі спэцыяльныя прызы ад арганізатараў прэміі. А бясспрэчнай разынкай стаў выступ Юры Дземідовіча зь гітом «Чароўны трусік». Шмат фота зь вечарыны — у рэпартажы Generation.bY.
→Клюб «Графіці» рыхтуе Graffiti Open Music Fest
«Графіці» ладзіць «вар’яцкае чаяваньне» на прыродзе
Клюб «Графіці» сьвяткуе дзень народзінаў і ладзіць з гэтай нагоды пікнік пад Менскам. На пікніку чакаюцца дзесятак музычных
27 чэрвеня ў клюбе «Графіці» першая сустрэча па абмене кнігамі і дыскамі
Менскі клюб «Графіці» прапануе наведвальнікам па суботах зьбірацца і мяняцца кнігамі і дыскамі, каб выратавацца ад шафаў, у якіх натоўпяцца кнігі і дыскі — някепскія, але не такія, каб іх там вечна трымаць. Цяпер «Графіці» — яшчэ й арт-кафэ, кажуць уладальнікі клюба. Чаму? Таму што субота цяпер — дзень уладальнікаў поўных шафаў.
→