Клюб «Графіці» рыхтуе Graffiti Open Music Fest

Арт-аддзел клюба «Графіці» падрыхтаваў навіну для мэляманаў, музыкаў і проста аматараў добра адпачыць. У хуткім часе пачнецца самы сапраўдны Graffiti Open Music Fest, у якім змогуць прыняць удзел любыя гурты, што трапляюць пад фармат клюба Graffiti (jazz, blues, funk, rock, acoustic, folk). Наймацнейшых вызначаць гледачы, а ўзнагародзяць сябры і спонсары праекту.

 

Для ўдзелу ў конкурсе будзе адабрана 36 артыстаў і гуртоў, якія ўступяць у схватку адзін з адным у першай палове 2010 году. Заяўкі будзе разглядаць кампэтэнтнае журы, пра склад якога арганізатары абяцаюць паведаміць пазьней.

Для ўдзелу ў Graffiti Open Music Fest неабходна даць дэма-запіс гурта (ня больш за 5 песень) і інфармацыю пра артыстаў (гісторыя гурта, калі ёсьць; інструманты; узрост і імёны ўдзельнікаў; фота; кантактныя тэлефоны і e-mail; плюс усё, што лічыце патрэбным дадаць). Заяўкі будуць прымацца да 15 сьнежня 2009, а сам конкурс пройдзе са студзеня 2010 года да сярэдзіны чэрвеня 2010.

Пераможа наймацнейшы!

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0678 seconds.