«Ты ни при чём»: новы кліп «Ляпіса Трубяцкога» на аснове вулічных графіці

Новы кліп «Ляпіса Трубяцкога» на песьню «Броненосец» з апошняга альбому «Рабкор» сёньня прэзэнтаваны ў Сеціве. Аўтарам відэа выступіў усё той жа Аляксей Церахаў у суаўтарстве з 60 мастакамі, якія даслалі выявы з графіці.

«Каб зрабіць ролік па-сапраўднаму праўдзівым, шчырым і наўпростым, мы папрасілі паўдзельнічаць усіх ахвотных. Мне падаецца, яны [графіці] цалкам ілюструюць думкі людзей пра тое, што адбываецца ва Ўсходняй Эўропе, — камэнтуе кліп Церахаў на afisha.ru.

Рэжысэр кажа, што імкнуліся зрабіць «нешта цікавае, бомбу, а ня проста нешта дарагое, прыгожае ці банальнае», спасылаючыся на важнасьць найперш віруснасьці відэа ў эпоху YouTube.

«Я памятаю выступ «Ляпісаў» у Менску, калі яны сыгралі песьню «Лукашэнка» — гэта было дзесьці ў сярэдзіне 1990-х. Мне чамусьці тады падалося, што ў іх вось-вось пачнецца пэрыяд актыўнай грамадзкай дзейнасьці, і ён пачаўся — праўда, на 10 гадоў пазьней. Аднак Міхалок з гуртом не займаюцца палітыкай, яны займаюцца барацьбой за гуманізм. Палітыка — гэта калі ты будуеш кар’еру ўнутры гэтай сыстэмы, балятуесься ў дэпутаты, змагаесься за ўладу. Мы ўсяго толькі робім сацыяльна значнае мастацтва. Кліпы не мяняюць стратэгію гурта, яны проста яе падкрэсьліваюць. Ёсьць песьня — а гэта вопратка. Можна на прыгожую дзяўчыну начапіць барахло, і яна будзе ня вельмі добра глядзецца, а можна зрабіць яе супэрсэксі. У дадзеным выпадку я проста зрабіў гэту песьню супэрсэксі».

14:30, 01/06/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0642 seconds.