«Наш финал – позор»: Trubetskoy развітаўся з «Ляпісам»

У сеціве адбылася прэм’ера новага відэа гурта Trubetskoy на песню «Завершается игра». Музыкі абвясцілі, што гэтым ролікам развітваюцца з эпохай і спадчынай «Ляпісаў».

«Мінуў год з моманту распаду "Ляпісаў" і стварэння нашага калектыву», – распавядае франтмэн гурта Trubetskoy Павел Булатнікаў. – За гэты год здарылася шмат усяго: і добрага, і дрэннага, і вясёлага, і сумнага. Але галоўнае, да чаго мы прыйшлі – нам больш не патрэбныя мыліцы у выглядзе старых "ляпісаўскіх" гатоў. Мы іх як і раней любім і прыносім свае прабачэнні ўсяму руху Lyapis Crew – магчыма, частка фанатаў спадзявалася, што мы яшчэ доўга будзем спяваць толькі "Евпатория" ды "Ты кинула". На жаль альбо, хутчэй, на шчасце, не. Гэтым кліпам мы развітваемся з "Ляпісамі", і тым больш сімвалічна, што песню "Завершается игра" напісаў наш стары сябар, удзельнік аднаго з першых складаў "Ляпіса Трубяцкога" Аляксандр Ролаў, а эпічнае (не пабаюся гэтага слова) відэа зрабіў Аляксей Церахаў, аўтар самых знакавых "ляпісаўскіх" кліпаў – ад "Ау" да "Воины света". Глядзіце, узгадвайце… Ну, а ў каманды Trubetskoy хутка выйдзе дэбютны альбом, і пачнецца зусім іншая гісторыя».

Кліп "Завершается игра"

Першы паўнафарматны альбом гурта выйдзе ў кастрычніку і будзе складацца выключна з новых песень, якія раней не выдаваліся. Канцэртныя прэзентацыі гэтага альбома адбудуцца ў Мінску, Маскве, Санкт-Петербургу ды Кіеве ў першай палове лістапада.

Прэм’ера кліпа «Завершается игра» адбылася роўна праз год пасля апошняга канцэрта гурта «Ляпіс Трубяцкі». Адначасова з відэаролікам Trubetskoy выдаў на iTunes сінгл пад той жа назвай, у які другім трэкам увайшла песня «Ирочка».


13:00, 31.08.2015 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0456 seconds.