«Империя добра»: апублікаваная раней нявыдадзеная прароцкая песня «Ляпіса Трубяцкога»

«Медведь с огромной елдой метит границы России» – радкі з песні «Империя добра», што была запісаная гуртом «Ляпіс Трубяцкі» яшчэ ў 2010 годзе чытаюцца цяпер нібы прароцкія. У кіеўскай студыі знойдзены запіс трэка 2010 году, які мусіў увайсці ў альбом «Весёлые картинки», але не ўпісаўся ў яго канцэпцыю.

Сяргей Міхалок тады імкнуўся прыбраць адгалоскі «агітпопа», што прысутнічаў у папярэдніх альбомах аднайменнай трылогіі «Агітпоп», расказаў «Беларускаму партызану» прадзюсар гурта «Brutto», на акаўнтах якога сёння была выкладзеная песня.

Альбом «Весёлые картинки» быў запісаны ў кіеўскай студыі «211». Рэліз альбому адбыўся 9 сакавіка 2011 года. У Беларусі прайшло некалькі выступаў з прэзентацыяй альбому, у тым ліку вялікі канцэрт у Віцебску, але беларускі тур, у тым ліку два канцэрты у Менску, не адбыўся. «Ляпіс Трубяцкі» быў уключаны ў «спіс забароненых» і больш не змог правесці ў Беларусі ніводнага публічнага канцэрту.

12:20, 20/04/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0584 seconds.