Літоўскія Меднікі: новы сярэднявечны замак у двух кіламетрах ад Беларусі
У літоўскіх Медніках (Медзінінкай) адкрылі пасля рэканструкцыі самы сапраўдны сярэднявечны замак. Ад замку да Беларусі — толькі 2 кіламетры, і гэта адзінае, што аддзяляе яго ад беларускай гісторыі. Але не турыстаў. Generation.by трапіў у замак адным з першых.
→У Менску зьявіцца яшчэ адна ВНУ

У сталіцу пераедзе Менская духоўная акадэмія, якая цяпер месьціцца ў Жыровічах. Новаразьмешчаная ВНУ стане, верагодна, найменшай з 32 існых — на дзённае аддзяленьне ў Акадэмію прымаюцца ня болей 4 дзесяткаў чалавек у год.
→За сем гадоў у Беларусі адновяць сем замкаў

Яшчэ шэсьць цягам бліжэйшых гадоў закансэрвуюць, а ў трох гарадах адбудуюць гарадзішчы — такія пляны ўтрымлівае прынятая сёньня праграма «Замкі Беларусі», якая будзе каштаваць $15 млн. Якія замкі адновяць да 2018 году?
→У Беларусі адновяць 7 замкаў з 21
Агулам у Беларусі 38 помнікаў старажытнай архітэктуры, але толькі 7 зь іх плянуецца аднаўляць. Рэканструкцыя абыдзецца дзяржаве ў 64 мільёны даляраў.
→У Беларусі захаваўся толькі 21 замак, а 41 сядзіба нікому не патрэбная

Паводле словаў намесьніка міністра культуры Беларусі Віктара Кураша ў нашай краіне захаваўся толькі 21 замак з 116 калісьці існых. Таксама ў Беларусі прастойвае 41 сядзіба, якія пакінула дзяржава, але ў прыватныя рукі перадаць ня здолела.
→Горад, які зьмяняе людзей
Львоў — горад, які зьмяняе людзей. Гэта я магу з упэўненасьцю сказаць, бо ўсе мае знаёмыя, якія пабывалі там, зьмянілі свой пункт гледжаньня на пэўныя рэчы. Чаму так? — спытаеце вы. Мне здаецца, гэта з-за таго, што Львоў зьяўляецца поўнай супрацьлегласьцю Менску.
Пра тое, што паглядзець навічкам у Львове, пра культавую «Крыівку», хроснага бацьку мазахізму і каву з шакалядам – у артыкуле з вандроўкі ў заходнюю сталіцу Ўкраіны.
→Каменьні і скарбы Швэцыі

Швэцыя — сапраўдная выспа скарбаў. Каштоўныя знаходкі тут хаваюцца ва ўсім: ад людзей да сярэднявечных камянёў з таемнымі рунічнымі надпісамі. Ales Bezuher шукаў і знайшоў падабенствы гэтай паўночнай краіны зь Беларусьсю.
Грозава і маланка
На галоўнай плошчы былога раённага цэнтру стаіць натоўп. У гэты дзень мястэчка Грозава перажывае адразу дзьве істотныя падзеі: выдачу зарплаты і выбары. ПраДарожжа ў мясьціны, адкуль распачалося апошняе змаганьне за незалежнасьць БНР.
→Варняны — узорнае мястэчка

Калісьці Варняны слылі як адна з найпрыгажэйшых сядзібаў Віленскага краю. Даўні палац сышоў у нябыт, але незвычайны, пабудаваны па агульным грандыёзным пляне гандлёвы і рамесны цэнтар мястэчка захаваўся з 18 ст. Едзем у Варняны спазнаваць сакрэты старажытнага роду Абрамовічаў, сярод якіх вадзіліся і кавалеры «Ганаровага Легіёну», і літаратары, а папярэднічалі ім змоўшчыкі і фальшываманэтчыкі.
→Палац Умястоўскіх руйнуецца без гаспадара
Чалавек у спэцвопратцы вымае зь вялікіх кішэняў пласкагубцы і лёгка выгінае жалезны цьвік. Старыя, ня раз фарбаваныя дзьверы адчыняюцца і перад намі паўстае пакой XIX стагодзьдзя. На закіданай сьмецьцем падлозе ляжаць аскепкі двухсотгадовай кафлі. На ёй жа валяюцца раскіданыя прапагандысцкія газэты савецкіх часоў, партрэты генсекаў і бугальтарскія рахункі: шмацьцё былой велічы і духоўнай галечы савецкай імпэрыі.
→