За сем гадоў у Беларусі адновяць сем замкаў

Яшчэ шэсьць цягам бліжэйшых гадоў закансэрвуюць, а ў трох гарадах адбудуюць гарадзішчы — такія пляны ўтрымлівае прынятая сёньня праграма «Замкі Беларусі», якая будзе каштаваць $15 млн. Якія замкі адновяць да 2018 году?
→Геранёны — замак, якога няма

Тут пачалася гісторыя Барбары Радзівіл і скончыўся летапіс роду Гаштольдаў.
Знаходзяцца Геранёны ў некалькіх кілямэтрах ад мяжы зь Літвою. Калі ехаць «бюджэтным» шляхам, то зь Менску варта кіравацца да Іўя ці Ліды, а адтуль рэйсавым аўтобусам і да Геранёнаў. Пра былую веліч Геранёнскага замку нагадваюць зараз хіба што земляныя валы і невялікія фрагмэнты каменных вежаў, парослыя хмызьняком. А ў захаваным дагэтуль касьцёле Сьвятога Міколы пайшла пад вянец за Станіслава Гаштольда першая прыгажуня Вялікага Княства Барбара Радзівіл.
→