У адказ на спробу пабудаваць мячэць у ВНУ, студэнты прапанавалі стварыць і джэдайскі храм

Пад сцягам барацьбы за свабоду сумлення ў Турцыі разгарэлася дыскусія аб будаўніцтве джэдайскіх храмаў на тэрыторыях вышэйшых навучальных устаноў, як адказ празмерна кансерватыўнай палітыцы прэзідэнта Турцыі.
→У Менску зьявіцца яшчэ адна ВНУ

У сталіцу пераедзе Менская духоўная акадэмія, якая цяпер месьціцца ў Жыровічах. Новаразьмешчаная ВНУ стане, верагодна, найменшай з 32 існых — на дзённае аддзяленьне ў Акадэмію прымаюцца ня болей 4 дзесяткаў чалавек у год.
→Студэнт стаў духоўным лідэрам беларускіх мусульман
Студэнт Расейскага ісламскага ўнівэрсытэту абраны кіраўніком ісламскага духавенства Беларусі.
→Крышнаіты: Сьвята жыцьця ў часы беларускай крызы

Цёплым пятнічным вечарам, швэндаючыся па цэнтры Менску, набрыла на сталічных крышнаітаў (або вайшнаў, адданых), што ладзілі сядзячую харынаму. Харынама – гэта сумеснае ўхваленьне Сьвятых імёнаў Бога ў грамадзкіх месцах. Лічыцца, што сьпяваньне мантры «Харэ Кршна» можа дапамагчы наладзіць свае адносіны з Кршнай, а таксама атрымаць духоўную гармонію і спакой. Пастаяла, паслухала.
→Вялікдзень на Палесьсі да першага пабітага яйка

Мы правялі некалькі дзён у Лунінецкім раёне, дзе засьпелі падрыхтоўку да Вялікадня: гатаваньне страваў да сьвяточнага стала, фарбаваньне яйкаў ды збор вяскоўцаў на сустрэчу са сьвятаром напярэдадні сьвята. Фотарэпартаж зь Вялікадня на Палесьсі – у фотаблогу Generation.by.
→Каменьні і скарбы Швэцыі

Швэцыя — сапраўдная выспа скарбаў. Каштоўныя знаходкі тут хаваюцца ва ўсім: ад людзей да сярэднявечных камянёў з таемнымі рунічнымі надпісамі. Ales Bezuher шукаў і знайшоў падабенствы гэтай паўночнай краіны зь Беларусьсю.
Астрафізык Стывэн Хокінг прыйшоў да высновы, што Сусьвет узьнік без удзелу Бога

Вядомы брытанскі астрафізык Стывэн Хокінг у сваёй новай кнізе прыйшоў да высновы, што Сусьвет узьнік па аб'ектыўных прычынах і яго стварэньне нельга зьвязваць зь дзейнасьцю вышэйшага розуму.
→Украінскія ўнівэрсытэты могуць застацца без аўтаматаў з прэзэрватывамі

Кіеўскія прадпрымальнікі ў межах кампаніі барацьбы са СНІДам вырашылі ўсталяваць паўтысячы аўтаматаў для продажы прэзэрватываў, у тым ліку ў корпусах унівэраў і інтэрнатах. Аднак прадстаўнікі ўкраінскіх рэлігійных арганізацыяў патрабуюць адмовіцца ад ініцыятывы, а рэктараў ВНУ з кандаматамі прыцягваць да пакараньня.
→Студэнты маскоўскай ВНУ пратэстуюць супраць праваслаўнага крыжа ва ўнівэрсытэце

«Крыжам на сьвецкім характары ВНУ» называюць студэнты Маскоўскага інжынэрна-фізычнага інстытуту ініцыятыву кіраўніцтва па замене скульптуры студэнта праваслаўным крыжом напярэдадні візыту патрыярха Кірыла. Незадаволеныя навучэнцы адправілі зварот у пракуратуру з патрабаваньнем прыбраць крыж і цяпер рыхтуюцца да «актыўных публічных дзеяньняў».
→Кодэкс аб адукацыі забароніць у беларускіх ВНУ дзейнасьць партый і рэлігійных арганізацый
Старшыня камісіі па адукацыі, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу ніжняй палаты парлямэнту Уладзімір Здановіч, выступаючы 23 лютага на пашыраным паседжаньні камісіі, заявіў, што праект Кодэксу аб адукацыі ўтрымлівае забарону на дзейнасьць у ВНУ палітычных партыяў і рэлігійных арганізацыяў.
→