Кодэкс аб адукацыі забароніць у беларускіх ВНУ дзейнасьць партый і рэлігійных арганізацый

Старшыня камісіі па адукацыі, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу ніжняй палаты парлямэнту Уладзімір Здановіч, выступаючы 23 лютага на пашыраным паседжаньні камісіі, заявіў, што праект Кодэксу аб адукацыі ўтрымлівае забарону на дзейнасьць у ВНУ палітычных партыяў і рэлігійных арганізацыяў.

«Вышэйшая  адукацыя ў Беларусі будзе заставацца сьвецкай», — цытуе словы дэпутата БелаПАН.

Здановіч нагадаў, што ў БДУ дзейнічае Інстытут тэалёгіі імя сьвятых Мяфодзія і Кірыла. «Нам трэба будзе альбо заплюшчыць на гэта вочы, альбо прапісаць аб ім у кодэксе асобным радком», — сказаў ён.

Праект Кодэкса аб адукацыі рыхтуецца ў Палаце прадстаўнікоў да разгляду ў другім чытаньні.

Паводле Naviny.by

Уні Вера 14:03, 23/02/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0578 seconds.