Літоўскія Меднікі: новы сярэднявечны замак у двух кіламетрах ад Беларусі
У літоўскіх Медніках (Медзінінкай) адкрылі пасля рэканструкцыі самы сапраўдны сярэднявечны замак. Ад замку да Беларусі — толькі 2 кіламетры, і гэта адзінае, што аддзяляе яго ад беларускай гісторыі. Але не турыстаў. Generation.by трапіў у замак адным з першых.
→У Менску зьявіцца яшчэ адна ВНУ

У сталіцу пераедзе Менская духоўная акадэмія, якая цяпер месьціцца ў Жыровічах. Новаразьмешчаная ВНУ стане, верагодна, найменшай з 32 існых — на дзённае аддзяленьне ў Акадэмію прымаюцца ня болей 4 дзесяткаў чалавек у год.
→Каменьні і скарбы Швэцыі

Швэцыя — сапраўдная выспа скарбаў. Каштоўныя знаходкі тут хаваюцца ва ўсім: ад людзей да сярэднявечных камянёў з таемнымі рунічнымі надпісамі. Ales Bezuher шукаў і знайшоў падабенствы гэтай паўночнай краіны зь Беларусьсю.
Палац Умястоўскіх руйнуецца без гаспадара
Чалавек у спэцвопратцы вымае зь вялікіх кішэняў пласкагубцы і лёгка выгінае жалезны цьвік. Старыя, ня раз фарбаваныя дзьверы адчыняюцца і перад намі паўстае пакой XIX стагодзьдзя. На закіданай сьмецьцем падлозе ляжаць аскепкі двухсотгадовай кафлі. На ёй жа валяюцца раскіданыя прапагандысцкія газэты савецкіх часоў, партрэты генсекаў і бугальтарскія рахункі: шмацьцё былой велічы і духоўнай галечы савецкай імпэрыі.
→Мая Гародня

Калі раптам нехта ня быў у Горадні, саромеецца ў гэтым прызнацца і аловачкам пазначае ў нататніку, што ўлетку абавязкова туды патрапіць, мае магчымасьць зараз віртуальна патрапіць у заходнюю сталіцу Беларусі. Матэрыял пра родны горад зь гістарычнага пункту гледжаньня наведвальніка studenty.by з Горадні.
→