Мая Гародня
Калі раптам нехта ня быў у Горадні, саромеецца ў гэтым прызнацца і аловачкам пазначае ў нататніку, што ўлетку абавязкова туды патрапіць, мае магчымасьць зараз віртуальна патрапіць у заходнюю сталіцу Беларусі. Матэрыял пра родны горад зь гістарычнага пункту гледжаньня наведвальніка studenty.by з Горадні.
Гародня – горад поўны чараў. Пераканаўся ў гэтым кожны, хто хоць раз завітаў у яго гасцінны пакой. Ляжыць на маляўнічым Гарадзенскім узвышшы (зь яго каралеўскай Замкавай гарой), атачае якое Нёманская нізіна. Праз горад цягнуцца дзьве ракі: Нёман і Гараднічанка. Цэлы год тут можна спаткаць шмат турыстаў, бо тут і блізасьць да многіх адпачывальняў, як Парэчча ды Азёры, краявіды сапраўды заварожваюць, ды запрашаюць у Сэрца Панямоньня, як паэтычна названы горад Гродна.
Паглядзеўшы на горад зь лёту птаха, вынаходзім, што ён ляжыць на ўзвышшы, сярод маляўнічай нізіны. Можа праз адну зь іх і прабягаў прыгажун-алень, за якім гнаўся князь Усевалад, а потым для ўвекавечваньня ўдалага паляваньня заклаў у гэтым мейсцы агароджу? А можа бліжэй да праўды легенда пра князя, які затрымаўся ў Панямоньні і так заахвоціўся прыгожымі мясьцінамі, што пабудаваў у тым мейсцы абарончы замак, які моцна акружыла агароджа – і назваўся Гародня (паходзіць ад славянскага слова “гарадзіць”, “агароджваць”). Увогуле, ёсць шмат матэрыялаў аб багатай гісторыі, традыцыях, поўных легендаў, загадак, міфічных апавяданьняў. З 40-х гадоў 13 ст.насіў барвы Вялікага княства Літоўскага. Затым, у 16 ст. перайшоў да ўладаньняў Рэчы Паспалітай, а з 1795 года дастаўся рускім.
Зойдзем на цэнтральную вуліцу. Вакол яе прыгожыя камяніцы, калісьці належныя багатым купцам ды знатным жыхарам горада. Таксама як і яны калісьці, заахвоцімся сеньня мы рознымі стылямі, пад уплывам якіх пастаім ля дамоў, для поўнага чару – пад ценем. Тут – спакойны клясыцызм, там – зноў багатыя арнамэнты барока, на іншым баку – сьмешнае, фамільярнае ракако.
Пад аркадамі тых жа камяніц уціснуты маленькія, утульныя кавярні, цукерні, кактэль-бары, піццэрыі – гасцінна запрашаюць да сваіх нетраў. На выхадзе з вуліцы натыкаемся на плошчу знакамітага Стэфана Баторыя. Сучасная яе постаць паходзіць з гэтага, 2006 года. Каля яе – былая ратуша, упрыгожаная фігурнай архітэктурай. Пастаўлена яна дзеля ўвекавечваньня незалежнасьці горада, з працэсам самакіраваньня, таму каля яе і праводзілі кірмашы, бо яна яшчэ памятная як сымбаль гандлёвых кантактаў гарадзенскіх купцоў з заморскімі краінамі.
Гуляючы па Плошчы Баторыя, праходзячы пад аркадамі яго дамоў, усплывае пачуцьце, як быццам знаходзімся ў самай сярэдзіне гарадзенскай байкі. А калі апусціцца вечар і крыніцу сьвятла паглоціць мрок, поймем ужо, напэўна, што наша прыгода цягнецца і цягнуцца будзе нават тады, калі пакінем гэты горад, гэта месца, гэты край...
Гарадзенцы вельмі любяць і плошчу Тызэнгаўса. Гэта тут адбываюцца спатканьні, канцэрты, кірмашы, адзначаючы наступ гарадзенскага фэстывалю нацыянальных культур – кароннай падзеі, на якую сьцягваецца шмат прыежджых. А калі прайсьціся за плошчу Баторыя, паўстане велічная постаць Драматычнага тэатру, які зьяўляецца візытнай карткай Гародні.
Аднак ня толькі Гарадзенскае лета ды пастаноўкі ў тэатры сьцягваюць да горада тысячы гасьцей. Зойдземся да замкаў, непаўторных палацаў-фартэцыяў, сёньня – галоўнай адзінкі гісторыі Гародні. Гэта старадаўняе ядро горада ўзьнікла на стромкім узгорку правага берага Нёмана, каля вусьці рэчкі Гараднічанкі. Палац князя, жылыя дамы былі аточаныя магутнымі сьценамі зь вежамі. Абаронцы празрыстасьці, гарадзенцы, бліскуча біліся зь любым ворагам, адстойваючы свой горад. Давыд Гарадзенскі, зяць Гедыміна, дзясяткі разоў граміў тут крыжакоў, тут жыў да самай сьмерці Стэфан Баторый. І гэта тут, пад стваламі расейскіх гарматаў у 1793 годзе адбыўся апошні нямы сойм Рэчы Паспалітай.
Адыйшоўшы трохі далей, можна прагуляцца алейкамі маляўнічага Новага парку, прысядзем на хвіліну ля камня Давыда Гарадзенскага, пры гэтым прыслухаемся да звонаў музыкі у сваім сэрцы. Бо, можа быць, наткнемся ў тых мясцінах на сляды караля Стэфана Баторыя, альбо братоў Мікалая Радзівіла Чорнага і Мікалая Радзівіла Рудага, ці, нарэшце Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які быў тут са сваім дваром.
Немагчыма не заўважыць там і Каложскую царкву св. Барыса і Глеба. Адсюль, ад Каложы, Вітаўт павёў свае войскі на Грунвальд. А на захадзе ад яе, у атачэньні векавых дрэваў, наткнемся на яшчэ адзін аб’ект, які праслаўляе Гародню – першы перакідны мост такога размаху ва Ўсходняй Еўропе.
Вяртаючыся зноў на Гарадзенскія вуліцы, немагчыма не заўважыць, што на многіх камяніцах пакінула свой сьлед вайна. Сустракаем знак наступнай эпохі, якая прынесла гораду непаўторны ўрок ды новыя выпрабаваньні.
Есць тут шмат мейсцаў, зь якіх відаць прыгожую панараму горада з аленем на гербе. Належыць да іх таксама і ўсё тая ж Замкавая гара. Па-над кронамі дрэваў відаць вежы касьцёлаў, упрыгожаных купаламі. Бо, менавіта, у Гародні захавалася найбольш храмаў сярод усіх беларускіх гарадоў. У кляштарах дамініканцаў, францысканцаў, кармэлітаў, езуітаў, нават у ратушы, дзе – цудоўная гармонія, пачаргова старшынавалі каталіцкі і праваслаўны бурмістры. Гародня – сапраўдная цытадэль духоўнасьці.
На маляўнічы выгляд Гародні вельмі паўплывалі людзі зь ім звязаныя. З Гародні кіраваў паўстаньнем на Беларусі Кастусь Каліноўскі, выдаючы ў суседніх лясах “Мужыцкую Праўду”. У Гародні вастрыла стыль Эліза Ажэшка і нобелеўскі ляўрэат Рэмбрант, тут пісаў Браніслаў Тарашкевіч ды Васіль Быкаў.
Прырода, культура, традыцыя, гісторыя – усе гэта стварае непаўторны вобраз Гародні. Дапаўняецца ён архітэктурным багацтвам горада, яго своеасаблівымі куткамі, уражлівай панарамай, адзінай у сваім родзе атмасферай. Калі хтосьці пагружаецца ў гэта ўсе хоць адзін раз, ужо заўседы будзе адчуваць патрэбу спатканьня з Гародняй, мейсцам пад ценем, мейсцам, якое сардэчна вітае ўсіх прыбыўцаў.