Гомель — крымінальная сталіца студэнтаў?
![Гомель — крымінальная сталіца студэнтаў?](mediashare/4t/8jdfnvx1lr3rj0p4b8xptdslhdssjt-tmb.png)
Адразу некалькі гучных крывавых здарэнняў з удзелам студэнтаў адбыліся за апошні час у Гомелі. Усе яны так ці інакш звязаныя з замежнымі навучэнцамі, што прыехалі ў Беларусь з Азіі, найперш Туркменістану, а таксама беларускімі студэнтамі дзяржаўнага ўніверсітэту транспарту.
→Да праграмы Erasmus Mundus далучыліся 11 беларускіх ВНУ
![Да праграмы Erasmus Mundus далучыліся 11 беларускіх ВНУ](mediashare/b6/pk31i19n09mwntox2isbc8hknesit2-tmb.png)
Больш чым у пяць разоў павялічылася колькасьць беларускіх ВНУ, што возьмуць у наступным годзе ўдзел у эўрапейскай праграме студэнцкага абмену Erasmus Mundus. Студэнты, магістранты, асьпіранты і выкладчыкі гэтых унівэрсытэтаў атрымаюць магчымасьць пазмагацца за некалькі дзесяткаў стыпэндый на навучаньне ў ВНУ Эўразьвязу.
→Маскевіч прызнаў моцнае скарачэньне ці спыненьне набору на беларускамоўныя спэцыяльнасьці
![Маскевіч прызнаў моцнае скарачэньне ці спыненьне набору на беларускамоўныя спэцыяльнасьці](mediashare/yx/bmpstdpm4qwqlb39cpcfjp6xjmohu4-tmb.png)
Міністар адукацыі Сяргей Маскевіч прызнаў існаваньне плянаў міністэрства па скарачэньні набору на філялягічныя спэцыяльнасьці па ўсёй краіне і патлумачыў іх недахопам вучняў і закрыцьцём школаў у сельскіх раёнах.
→ТОП-5 лепшых беларускіх студэнцкіх сталовак
![ТОП-5 лепшых беларускіх студэнцкіх сталовак](mediashare/jz/4v3ywk740hxswc4y105vj8q191j35g-tmb.png)
Паводле чыноўнікаў міністэрства гандлю, болей за ўсё з харчаваньнем у сталоўках пашанцавала студэнтам Беларускага дзяржунівэрсытэту транспарту Гомеля, менскага Наргасу і Берасьцейскага дзяржунівэрсытэту. Аб’екты грамадзкага харчаваньня гэтых ВНУ названыя лепшымі ў Беларусі паводле вынікаў конкурсу ўраду.
→За два гады выкладчык з Магілёву зарабіў на студэнтах $8 тыс.
![За два гады выкладчык з Магілёву зарабіў на студэнтах $8 тыс.](mediashare/1h/5qmu7dj02gg6q5dbo7z5r5et2t17dz-tmb.png)
Дацэнт Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту харчаваньня 45 разоў парушаў закон, каб зарабіць на студэнтах. Праз гэта ён назьбіраў $8 000. У сярэднім кошт вырашэньня аднаго пытаньня ў выкладчыка складаў $300.
→БДЭУ і БДУІР таксама ўзьнялі кошты з кастрычніка
![БДЭУ і БДУІР таксама ўзьнялі кошты з кастрычніка](mediashare/aq/zec1jn589e9vfrwtv724ehspgl36ir-tmb.png)
Эканамічны і радыётыхнічны ўнівэрсытэт абвясьцілі аб новых памерах платы за адукацыю. Цяпер эканамісты будуць плаціць за навучаньне столькі ж, колькі і праграмісты, а праграмісты — як раней плацілі юрысты БДУ. Апошнія ж будуць выдаткоўваць на адукацыю амаль па 10 мільёнаў у год.
→ВНУ зноўку падвысілі кошты на навучаньне
Для першакурсьнікаў кошты на навучаньне ўзьняліся ў сярэднім на 700 тысячаў, у некаторых выпадках да мільёну рублёў. Найбольшы рост — амаль на 20% — адбыўся ў БДТУ і Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце, а таксама на 18% — у БНТУ.
→У Расеі эпідэмія мініраваньня ВНУ
![У Расеі эпідэмія мініраваньня ВНУ](mediashare/3e/l0stau86nfltirj2yd8dpf3y2n8go2-tmb.png)
У расейскіх студэнтаў новая забаўка: тусавацца, пакуль кінолягі дасьледуюць будынкі іх «замініраваных» ўнівэрсытэтаў. За апошні тыдзень электронныя паведамленьні аб няісных бомбах атрымалі некалькі дзесяткаў расейскіх ВНУ. Апошняй ахвярай электронных тэрарыстаў стаў знакаміты галоўны будынак МДУ.
→Магілёўскія студэнты мусяць абмежаваць кантакты з замежнікамі
Студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту мусяць папярэджваць кіраўніцтва ня менш як за два тыдні пра плянуемыя паездкі за межы Беларусі, а таксама выключыць несанкцыянаваныя кантакты з прадстаўнікамі замежных краін. Адпаведны загад за № 71 пабачыў сьвет 27 сакавіка 2008.
→У ліцэі БДУ сёньня абмяркоўваюць арганізацыю прапагандысцкай працы ў унівэрсытэтах
У Менск прыехала вялікая дэлегацыя, ажно больш за 100 чалавек, выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў Магілёўскага Дзяржаўнага Унівэрсытэта. Кіруе дэлегацыяй непасрэдна рэктар МДУ Кастусь Бандарэнка. Мэта візыту – сустрэча ў ліцэі БДУ «Сучасны ўнівэрсытэт як культурна-адукацыйны і ідэалягічны цэнтар». Прымае гасьцей дэлегацыя БДУ на чале з рэктарам Стражавым.
→![RSS RSS](themes/a/i/rss1616.gif)