У ліцэі БДУ сёньня абмяркоўваюць арганізацыю прапагандысцкай працы ў унівэрсытэтах

­У Менск прыехала вялікая дэлегацыя, ажно больш за 100 чалавек, выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў Магілёўскага Дзяржаўнага Унівэрсытэта. Кіруе дэлегацыяй непасрэдна рэктар МДУ Кастусь Бандарэнка. Мэта візыту – сустрэча ў ліцэі БДУ «Сучасны ўнівэрсытэт як культурна-адукацыйны і ідэалягічны цэнтар». Прымае гасьцей дэлегацыя БДУ на чале з рэктарам Стражавым.

­

Як паведамляе прэс-служба БДУ, прадстаўнікі ВНУ абмяркоўваюць сёньня досьвед ідэалягічнай і выхаваўчай працы са студэнтамі. Працуюць за «круглымі сталамі» па кірунках: «Навукова-мэтадычнае забесьпячэньне удасканаленьня адукацыйнай сыстэм Рэспублікі Беларусь»; «Студэнцкае самакіраваньне і грамадзкія моладзевыя аб'яднаньні ў сучасным вну»; «Арганізацыя інфармацыйнай і прапагандысцкай працы ў ВНУ».

У 16.00 рэктар БДУ прафэсар Васіль Стражаў зробіць выступ «Роля БДУ у сыстэме ідэалягічнай і выхаваўчай працы з моладзьдзю.» ­

Уні Вера 14:16, 27/11/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0843 seconds.