Найлепшы рэцэпт новага году па-беларуску: «Прынёманскі»
Узяць самы модны беларускамоўны гурт за аснову і дадаць да яго дзве порцыі традыцыйнага і мадэрновага фольку (першая больш зялёная, але другая двойчы вытрыманая на забароненых зёлках). Вынік упрыгожыць апрацаваным панкам (можна ідэнтычным натуральнаму). На дэсерт падаць дыскатэку з адборнай правільнай музыкай. Ужываць на беразе Нёмана ў навагоднюю ноч у добрай вялікай кампаніі. Страва найлепей заходзіць пад феерверк, святочны банкет і народныя гулянні з шашлыком.
→З Парыжу ў Мінск на Новы год: чаму беларусы едуць на Каляды дадому
«Новы год у Еўропе!» — запрашаюць рэкламныя звароты беларускіх турыстаў выбрацца на Захад. Разнастайнасць падсветкі замежных ёлак і ветлівасць тамтэйшых Сантаў прывабліваюць многіх болей за ўсё тыя ж навагоднія салаты ды тэлезвароты ўсё таго ж прэзідэнта. Але мы адшукалі пяць беларусаў, якія штогод прыязджаюць з Францыі, Канады, Чэхіі, Германіі і Эстоніі дадому ў Беларусь у часе Калядаў, і запыталіся: «Чаму?».
→Тэлеказка Лявона Вольскага «Аднойчы ў Барахляндыі» зьявілася онлайн (+відэа)
«Сьнежны завулак 10 альбо Аднойчы ў Барахляндыі» днямі зьявіўся ў Сеціве. «Тэлеказка здымалася напрыканцы 2009 году, калі ў Беларусі яшчэ была стабільнасьць і курс даляру не даходзіў, нават, да 3000 рублёў», — узгадваюць стваральнікі стужкі. Тады фільм быў паказаны на тэлеканале Белсат, а таксама быў дасяжны невялікім накладам на дысках.
→Інтэрактыўны мультфільм: Новы год у спальным раёне
На Generation.by прэзэнтаваная новая сэрыя з цыклу інтэрактыўных рэпартажаў аб жыцьці спальных раёнаў сталіцы. Гэтым разам анімаваныя рэалістычныя і ня вельмі героі рыхтуюцца да сустрэчы Новага году ў сваім панэльным доме.
→Навагоднія трэнды пакаленьня Z
У сэзоне Новы год 2012 у маленькіх беларусікаў у трэндах вобразы піратаў, рыцараў ды іншых мужных герояў. А дзяўчаты нязьменна аддаюць перавагу строям прынцэсак, феяў ды казачных прыгажуняў. Аднак традыцыйна Дзед Мароз прыцягвае мех падарункаў, а елачка «запальваецца» толькі пасьля шумнага хору маленькіх герояў. Сёньня ў Менску прайшоў ранішнік «Ялінка» — сьвята, якое штогод ладзіцца супольнасьцю беларускамоўных бацькоў.
→Актуальныя паштоўкі: зьявілася вэрсія для друку
Па шматлікіх просьбах выкладаем 5 актуальных навагодніх паштовак фарматам для друку. Віншуйце сяброў!
→Актуальныя беларускія паштоўкі
Новы год непазьбежны! І хоць сёлета сьвяткаваньне зусім не мандарынава-бесклапотнае, аднак новы год мусіць быць бясспрэчна лепшым. Шэрыя біяробаты няхай застануцца толькі ў карыкатурах, а сапраўдныя людзі ўжо ўвайшлі ў гісторыю. Трымайце 5 паштовак ад Generation.by, якімі можна павіншаваць фрэндоў-сяброў ды й самому ўсьміхнуцца.
→Шампанскае карыснае для здароўя
У вас ёсьць цудоўная магчымасьць зрабіць нешта добрае для свайго сэрца ў час сьвятаў. Для гэтага дастаткова выпіць шампанскага. Не дарэмна ж брытанскія навукоўцы высьветлілі, што гэты напой добра ўплывае на сэрца і мозг, зьніжаючы нагрузку на іх.
→Новы год не пусьцілі ў парлямэнт
«Грамадзкасьць Беларусі занепакоеная магчымымі арыштамі Дзядоў Марозаў, Сьнягурак,
Ішла Каляда, калядуючы, а за ёю — «Палац», канцэртуючы
Гурт «Палац» сьвяткаваў Каляды ў моладзевым тэатры эстрады 24 і 25 сьнежня традыцыйнымі каляднымі сустрэчамі «Палац зьбірае сяброў на сьвята Божага нараджэньня». Гурт выканаў свае лепшыя гіты, а Алег Хаменка шчыраваў вершамі і калядкамі. На Generation.bY фотарэпартаж з каляднага выступу «Палацу».
→