Інтэрактыўны мультфільм: Новы год у спальным раёне

На Generation.by прэзэнтаваная новая сэрыя з цыклу інтэрактыўных рэпартажаў аб жыцьці спальных раёнаў сталіцы. Гэтым разам анімаваныя рэалістычныя і ня вельмі героі рыхтуюцца да сустрэчы Новага году ў сваім панэльным доме.

Да каго гэтым вечарам сьпяшаюцца пажарнікі. Дзе прыхаваны вялікі кітайскі фэервэрк. Хто выкідвае тэлевізары з трэцяга паверху. Чаму батанікі з вуглавой кватэры ізноў так радуюцца жыцьцю. Ці магчыма трапіць з рагаткі ў варону без спэцыяльнай падрыхтоўкі? Ці ёсьць сэнс хавацца ад дваровага сабакі ў сумёце. І дзе нарэшце лось?

Гэтыя ды іншыя надзённыя пытаньні з жыцьця простага чалавека ў вялікім горадзе — у новай сэрыі інтэрактыўнага анамальнага мультфільма «Спальны раён».

Сэрыя інтэрактыўных анімацыйных рэпартажаў, якая распавядае пра няпростае жыцьцё ва ўмовах вялікага гораду ў цэнтры Эўропы, стартавала ў лютым 2011 году на City.generation.by. Першы інтэрактыў даў магчымасьць гледачу літаральна дакрануцца і далучыцца да чароўнага сьвету каханьня ў шматпавярховіках.

Цяпер новыя героі гарадзкіх панэлек рыхтуюцца да сустрэчы 2012 году.


08:01, 29.12.2011 | ПраВакацыі |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0568 seconds.