Ішла Каляда, калядуючы, а за ёю — «Палац», канцэртуючы

Палац

Гурт «Палац» сьвяткаваў Каляды ў моладзевым тэатры эстрады 24 і 25 сьнежня традыцыйнымі каляднымі сустрэчамі «Палац зьбірае сяброў на сьвята Божага нараджэньня». Гурт выканаў свае лепшыя гіты, а Алег Хаменка шчыраваў вершамі і калядкамі. На Generation.bY фотарэпартаж з каляднага выступу «Палацу».

Палац

На калядныя сустрэчы «Палац» сабраў сваіх сяброў, вядомых музыкаў, а таксама прыхільнікаў. Сцэну моладзевага тэатру эстрады дэкаратары шчодра ўсеялі сьняжынкамі, елкавымі цацкамі і зоркамі. А «Палац» варажыў, чытаў вершы, шаптаў і напяваў, выконваючы, як кажа Алег, вясёлыя песьні «пра дзевак і коней», «Канюшыну», сур’ёзную «Маці сына праважала» і іншыя.

Палац

А завяршальную калядную «Звон зьвініць» сьпявала, прытанцоўваючы, уся заля. Калядны настрой быў забясьпечаны.

Палац

У праграме прагучалі і знакамітыя беларускія народныя калядныя песьні і творы, якія рыхтуюцца да выданьня ў новым альбоме гурта.

За плячыма «Палацу» ужо 6 альбомаў, але гурт, які зрабіў фолькавую музыку ў Беларусі сучаснай і папулярнай, працягвае экспэрымэнтаваць як у музыцы так і ва ўласным «я». Удзельнічае «Палац» і ў разнастайных фэстах, сярод якіх і рокавае «Басовішча», і папсовы «Эўрафэст».

Яшчэ 20 фота з каляднага канцэрту «Палацу» 24 сьнежня ў фотаблогу Generation.bY.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0583 seconds.