Шампанскае карыснае для здароўя

У вас ёсьць цудоўная магчымасьць зрабіць нешта добрае для свайго сэрца ў час сьвятаў. Для гэтага дастаткова выпіць шампанскага. Не дарэмна ж брытанскія навукоўцы высьветлілі, што гэты напой добра ўплывае на сэрца і мозг, зьніжаючы нагрузку на іх.

Шампанскае багатае поліфэноламі — расьліннымі хімікатамі, якія пашыраюць крывяносныя сасуды, павялічваючы канцэнтрацыю ў крыві вокісі азоту. Ад гэтага і зьніжаецца нагрузка на сэрца і мозг. Цікава, што гэты карыснае для здароўя рэчыва ўтрымліваюцца як у дарагіх, так і ў танных гатунках шампанскага.

 

Больш за ўсё поліфэнолаў у чырвоным віне, а ў белым іх амаль няма. І хоць шампанскае традыцыйна вырабляецца з сумесі чырвонага і белага вінаграду, поліфэнолы ў ім захоўваюцца ў больш высокай канцэнтрацыі, чым у чырвоным віне.

Таксама гэтыя цудадзейныя хімікаты ёсьць у чаі, аліўкавым алеі, цыбулі і капусьце брокалі.

Дарэчы, поліфэнолы ў віне могуць абараніць здаровыя тканіны ад узьдзеяньня радыяцыі, накіраванай на барацьбу з ракавымі клеткамі. Умеранае спажываньне віна зьвязваецца дактарамі з 75-працэнтным зьніжэньнем шкоды, якую наносіць скуры рэнтгенаўскае выпраменьваньне.

Паводле Daily Mail

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0893 seconds.