Шчодры вечар: з аншлагам пачаўся новы сезон курсаў беларускай мовы

У панядзелак у Менску ў адзін і той жа час, але ў розных кропках горада, вельмі падобныя курсы беларускай мовы «Мова ці кава» і «Мова нанова», зладжаныя рознымі камандамі, якія раней працавалі разам, сабралі аншлагі. Generation.by паспеў наведаць абодва заняткі. Як і каму цікава вывучаць мову нанова — у рэпартажы.

→…
13.01.2014
Ніна Майдас

Дзве электронныя кніжкі і зборнік дзёрзкіх вершаў атрымалі сёлета прэмію «Дэбют»

Не паспела літаратурная тусоўка стаміцца ад жарсцяў вакол прэміі Гедройца, як арганізатары прэміі «Дэбют» падкінулі яшчэ патэнцыйную глебу для палемікі ў байнэце. 

→…
22.03.2013
Наста Darteco

Выйшла хэндмэйд-кніжка пра распаўсюджаныя памылкі ў беларускай мове

Выйшла хэндмэйд-кніжка пра распаўсюджаныя памылкі ў беларускай мове

Малады журналіст і паэт Глеб Лабадзенка цягам некалькіх месяцаў маляваў самыя распаўсюджаныя складанасці беларускай мовы і выкладываў іх у свой блог. Малюнкі прысвечаны найбольш частым памылкам беларускай мовы, на іх ён тлумачыць, калі трэба выкарыстоўваць «зараз» і «цяпер», у чым розніца паміж «лістом» і «аркушам» ды як не пераблытаць «алей» з «алівай». Усе гэтыя малюнкі (а таксама некалькі новых, якія ніколі публікаваліся) Глеб сабраў разам у адну кніжыцу, якая днямі выйшла ў выдавецтве «Паперус». 

→…
23.01.2013
Наста Darteco

Інтэрнэт-рэліз ручной работы ад HandmadE (+мр3)

Інтэрнэт-рэліз ручной работы ад HandmadE (+мр3)

Гурт HandmadE прадстаўляе прадставіў у Сеціве свой першы студыйны альбом «DEMO. The music from unfreedom». Вакаліст Яўген Валошын, паэт Глеб Лабадзенка і кампазытар Андрэй Маркуц вырашылі стварыць годную альтэрнатыву той музыцы, якая прадукуецца на тэлешоў кшталту «Фабрыкі зорак» і гучыць на айчынных FM-cтанцыях.

→…
13.04.2012

Глеб Лабадзенка малюе кнігу пра моўныя памылкі

Малады журналіст і паэт Глеб Лабадзенка цяпер яшчэ і малюе. Праўда, у мастакі падавацца не зьбіраецца, а свае малюнкі называе дзіцячымі і прымітыўнымі. Менавіта простымі і вясёлымі выявамі Глеб узяўся візуалізаваць распаўсюджаныя складанасьці ў беларускай мове: як не паблытаць гаспадарку і гаспадыню, канапу і дыван, сябе і сабе. Ідэя, якая нарадзілася з простай моўнай схемкі «для чытаньня ў прыбіральні», плянуе вырасьці ў цэлую кнігу з 100 малюнкамі.

→…
28.03.2012
Ніна Майдас

Гурт Rahis прэзэнтуе сынгл «Файлікі» і анансуе першы альбом

Гурт Rahis прэзэнтуе сынгл «Файлікі» і анансуе першы альбом

Гурт Rahis днямі завершыў запіс свайго дэбютнага альбому. Працу над дзесяцьцю трэкамі цяпер працягвае гукарэжысэр гурта, а першую гатовую песьню — «Файлікі» на словы паэта Глеба Лабадзенкі — хлопцы прэзэнтуюць ужо зараз.

→…
18.05.2010
tarka

Адбылася прэзэнтацыя дыску з галасамі Караткевіча, Барадуліна і Геніюш

Адбылася прэзэнтацыя дыску з галасамі Караткевіча, Барадуліна і Геніюш

У менскай кнігарні «Акадэмкніга» адбылася першая прэзэнтацыя кампакт-дыску з галасамі Ўладзімера Караткевіча, Рыгора Барадуліна і Ларысы Геніюш, запісанымі ў 1968 годзе. Гэта супольны праект паэта Сяргея Панізьніка і журналіста Глеба Лабадзенкі.

→…
09.04.2009
Алесь Bezuher

Дабрачынная акцыя ў падтрымку Рыгора Барадуліна працягваецца

Дабрачынная акцыя ў падтрымку Рыгора Барадуліна працягваецца

Падтрымаць Рыгора Барадуліна праз набыцьцё кніг слыннага паэта ўжо зьвярнуліся 120 чалавек. Нагадаем, Дзядзька Рыгор мае праблемы са здароўем і ў чарговы раз трапіў у лякарню. Сябры й прыхільнікі Народнага паэта вырашылі патрымаць Барадуліна, наладзіўшы дабрачынны продаж ягоных кніг — атрыманыя грошы перададуць паэту. Першая раздача замоўленых кніг адбудзецца ўжо ў гэтую суботу.

→…
30.10.2008
tarka

Дзень беларускай мовы на журфаку БДУ

17 траўня на факультэце журналістыкі БДУ праходзіла акцыя «Дзень беларускай мовы». Умовы простыя: кожны мусіў размаўляць па-беларуску. Гэта датычыла як студэнтаў, так і выкладчыкаў.

→…
23.05.2007
Зьміцер Папко

У Фінляндыі апублікаваны раман, які цалкам складаецца з SMS

Апублікаваны ўчора раман «Апошнія паведамленьні» Ханну Лунціалы (Hannu Luntiala, "The Last Messages") распавядае аб фіне, які звольніўся з пасады кіраўніка IT-кампаніі. Галоўны герой вандруе па Эўропе і Індыі і мае стасункі са сваімі сябрамі ды роднымі толькі праз SMS. Фіны – фінамі, а Глеб Лабадзенка яшчэ год таму выдаў складанку pager-вершаў, якія раней праз SMS-кі ды пэйджар скідаў сябрам.

→…
25.01.2007
Уні Вера
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0927 seconds.