Дзве электронныя кніжкі і зборнік дзёрзкіх вершаў атрымалі сёлета прэмію «Дэбют»
Не паспела літаратурная тусоўка стаміцца ад жарсцяў вакол прэміі Гедройца, як арганізатары прэміі «Дэбют» падкінулі яшчэ патэнцыйную глебу для палемікі ў байнэце.
→Дэсантнік Скарына, пакрыўджаны Колас, харакіры апоўначы ды майткі на дрэве
На гэтых выходных кнігарня «Ў» адсвяткавала свой трэці Дзень народзінаў пяцігадзінным літаратурным нон-стопам.
→Сярод намінантаў на прэмію «Дэбют» нецэнзурныя ды лесбійскія вершы
Журы літаратурнай прэміі «Дэбют», якая была заснаваная ў 2010 годзе, склала шорт-ліст намінантаў. У яго ўвайшлі 9 маладаых літаратараў ва ўзросце да 35 гадоў, што выдалі летась сваю першую кнігу. Сярод магчымых пераможцаў у намінацыі «Паэзія» 28-гадовы паэт Андрэй Адамовіч з кнігай вершаў «Дзень паэзіі смерці дзень», які актыўна выкарыстоўвае ў сваёй творчасці абразлівыя ды нецэнзурныя словы. Трапіла ў шорт-ліст і скандальная кніга пра аднаполае каханне журналісткі Насты Манцэвіч «Птушкі». У намінацыі «Проза» прафесійная варажбітка Юлія Шарова з кнігай «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», Ксенія Шталянкова з гістарычна-прыгодніцкім раманам «Адваротны бок люстра» ды Андрэй Пакроўскі, які расчараваўся ў Дзедзе Марозе, у выніку чаго трапіў яшчэ і ў лонг-ліст прэміі Гедройца.
→